Адбылося ўрачыстае мерапрыемства да стогадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У Марінай Горцы ў  раённым цэнтры  культуры  4  лістапада  адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае стогадоваму юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі. На яго запрасілі прадстаўнікоў працоўных калектываў горада.

Удзельнікі канцэрта.

Удзельнікі канцэрта.

Ганаровымі гасцямі сталі члены ветэранскай арганізацыі. У фае ветэранаў сустракалі актывісты раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія ўручылі  паважаным людзям кветкі і віншавальныя паштоўкі.

Усіх удзельнікаў мерапрыемства вітаў першы   сакратар  раённай  арганізацыі  Камуністычнай партыі Беларусі Уладзімір Белавусаў. Ён напомніў гісторыю рэвалюцыйных падзей, выказаў падзяку тым, хто сёння займае актыўную жыццёвую пазіцыю і вядзе нашу краіну наперад.

Анатоль Сіманаў.

Анатоль Сіманаў.

Уладзімір Пятровіч уручыў памятныя медалі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі “100 гадоў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”  ветэранам  Анатолю   Сіманаву, Івану Ласаму, Міхаілу Пацыёру.

Падарункам  ветэранам і ўсім, хто прымаў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, стала канцэртная рэтра-праграма “Рабяты з нашага двара”, якую падрыхтавалі  работнікі  раённага  цэнтра  культуры  разам  з  артыстамі–аматарамі.  Яны  палічылі, што юбілей  — гэта добрая нагода ўспомніць, як жылося ў краіне Саветаў, і  стварылі музычную гісторыю пра  верных сяброў, рамантычнае каханне і суседзяў, на якіх можна было разлічваць у  любых жыццёвых абставінах. Гэта  менавіта тое, што сёння  выклікае  светлыя  ўспаміны  ў  людзей старэйшага ўзросту, якія нарадзіліся ў СССР.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *