В 4 корпусе ОДЦМР «Пуховичи» началась модернизация

У адміністрацыі і супрацоўнікаў абласнога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыіПухавічы асаблівыя адносіны да чацвёртага корпуса. Тут на тры тыдні пасяляюцца дзеці самай малодшай групы (ад 5 да 10 гадоў), якім патрабуецца адпаведнае лячэнне ад розных хвароб і добры адпачынак. Перш за ўсё ў пакоях павінна быць не больш за два-тры чалавекі. І пад рукой павінны быць пакоі для медыцынскіх працэдур, масажу, гульняў. Чым менш гэтая ўзроставая група будзе кантактаваць з іншымі, тым большая верагоднасць пазбегнуць інфекцыйных захворванняў. Вось чаму і праводзіцца ў чацвёртым корпусе мадэрнізацыя.

Пачалася яна ў другім паўгоддзі. Менавіта тады на спецыяльны рахунак дзіцячага цэнтра былі пералічаны 160 мільёнаў рублёў, заробленых на рэспубліканскім суботніку.

— Да гэтага часу мы ўжо мелі праектную дакументацыю на мадэрнізацыю чацвёртага корпуса, — расказвае галоўны ўрач установы аховы здароўя “Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі “Пухавічы” Л.У. Галіцкая. — Узялі з праекта раздзел “Замена вокнаў”, які па суме адпавядаў выдзеленым фінансавым сродкам. На ўсіх трох паверхах старыя вокны вырашылі замяніць на новыя.

З боку ракі Цітаўка былі балконы, зашклёныя на ўсю сцяну. Гэта паўднёвы варыянт. У нас зімой вокны прамярзаюць і не трымаюць цяпло. Таму іх мадэрнізуем ў двайныя вокны — шклопакеты.

У канцы мінулага года брыгада столяраў рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “АграПрамТрэст” за два тыдні ўстанавіла 18 аконных блокаў.

— Вокны з пластыка вырабіла па нашым заказе ТАА “Еўрапластпраект”, — адзначае прараб Вячаслаў Івашкоў. — Атрымаліся яны трывалымі, шчыльнымі і лёгкімі. Зручна будзе іх адкрываць і закрываць.

Гэта рамонтна-будаўнічае ўпраўленне ўжо сёлета будзе прадаўжаць рамонт чацвёртага корпуса. Прадугледжваецца замяніць дах на двухскатны і правесці цеплавую рэабілітацыю будынка, замяніць дзверы, ажыццявіць касметычны рамонт усіх памяшканняў. У выніку мадэрнізацыі будынак практычна адновіцца поўна-сцю. Але ў ім не згубяцца новенькія вокны, якія ўстаноўлены за сродкі, заробленыя намі на рэспубліканскім суботніку 2011 года.

Браніслаў ЯБЛОНСКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *