Галоўная гарадская навагодняя елка прыбыла ў Мар’іну Горку

Галоўная гарадская навагодняя елка традыцыйца прыбыла ў Мар’іну Горку з лесу. Там яе знайшлі работнікі камунальнага прадпрыемства.

img_9060—Пэўна, гэта выглядае не вельмі сучасна, але мы сапраўды загадзя выбіраем навагодняе дрэва сярод іншых елак, —  расказвае  старшы  майстар  участка “Добраўпарадкаванне” УП “Жылцепласэрвіс” КГ  Наталля Гнядзько.— Трэба сказаць, што справа гэта няпростая, бо падабраць якаснае дрэва пэўнай вышыні за некалькі хвілін не атрымаецца. Іншы раз на гэта  некалькі  дзён спатрэбіцца можа. На гэты раз елку адшукалі ў  Пухавіцкім  лясніцтве.

Елка з лесу — гэта, і праўда, заўсёды была традыцыя. Аднак сёння ёй на змену прыходзяць новыя падыходы да ўсталявання галоўнага атрыбута свята. На плошчах і вуліцах ставяць або штучныя елкі, або выкарыстоўваюць спецыяльныя каркасы і галінкі натуральных дрэў. Так робяць другі год у Рудзенску. Так, пэўна, будуць рабіць і ў горадзе. Елка на плошчы стане толькі прыгажэйшай, бо будзе проста давесці яе да ідэальнай формы. І ў лесе не стане на дрэва менш.

А пакуль так. Елка  — на гарадской плошчы. Новы год — на парозе.

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *