ГОД 2017: ЛЮДЗІ, ПАДЗЕІ, ФАКТЫ.

3Спецыяльную прэмію Мінскага абласнога выканаўчага камітэта  “Чалавек года Міншчыны” ў намінацыі “Вытворчая дзейнасць” атрымаў дырэктар ЗАТ “Пухавіцкі аграпрадукт” Іван Гумоўскі.

 

 

 

 

 

Добудько С.ВДырэктар СТАА «Мароз-прадукт» Сяргей Дабудзька стаў пераможцам конкурсу «Чалавек справы», які праводзіць часопіс «Дело (Восток-Запад)» у намінацыі «За павышэнне прэстыжу маркі «Зроблена ў Беларусі».

 

 

 

 

1-а1-б

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнта-здольнасці вырабляемай прадукцыі, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту ААТ «Завод горнага воску» і ЗАТ «Аўгуст-Бел»   уручана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў галіне якасці 2016 года».

 

 

 

 

 

IMG_3880 (копия)Год 2017 аказаўся адметным для раёна добрым ураджаем збожжавых культур.  Намалочана 105 тысяч тон зерня. Упершыню ў гэтым годзе сярод пухавіцкіх земляробаў з’я-віўся «трохтысячнік». Ім стаў камбайнер СУП «Дукора-агра» Мікалай Крукоўскі. На сваім камбайне «Лексіён-560» ён намалаціў больш за 3250 тон зерня.

 

 

 

 

1574Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў Пухавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы змяніўся статус: дзякуючы высокім спартыўным дасягненням выхаванцаў яна атэставана як «Пухавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву».

 

 

 

 

 

1575

 

На развіццё сферы адукацыі нашага раёна ў адыходзячым годзе было выдзелена каля 120 тысяч рублёў.Закуплена тэхналагічнае абсталяванне для школьных сталовых.У Рудзенскай, Пухавіцкай, Дукорскай, Праўдзінскай СШ і СШ №2 г. Мар’іна Горка з’явіліся новыя камп’ютарныя класы. У Мар’інагорскай гімназіі і ў дзіцячым садзе «Сонейка» ўстаноўлены інтэрактыўныя дошкі.Падчас канікул у некалькіх установах адукацыі праводзіліся  работы па рамонце дахаў.

 

1576На ААТ «Рудзенск» прыступілі да распрацоўкі блок-фары, у якой уся оптыка будзе святлодыёднай. Магчымасці ў такога выраба ўнікальныя: у новай блок-фары сумясцяць далёкае і блізкае святло, паказальнікі паваротаў і іншыя.  Работа  вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з Мінскім аўтамабільным заводам.

 

 

 

 

 

1578«Парк закаханых» з’явіўся каля Дома культуры ў гарадскім пасёлку Рудзенск. Такі падарунак жыхарам зрабілі работнікі Рудзенскага ўчастка УП «Жылцепласэрвіс» КГ.  А ў дзень нараджэння пасёлка  ў парку  ўпершыню прайшла цырымонія заключэння шлюбу. Затым маладажоны Яўген і Аксана Кіпрыянавы ад-крылі  галоўны аб’ект сквера  — «Алею закаханых».

 

 

 

 

1579У Дзень Перамогі ў Мар’інай Горцы ўпершыню прайшла акцыя «Беларусь памятае». Жыхары горада і раёна, якія прымалі ў ёй удзел, прыйшлі на месца правядзення галоўнай урачыстасці з партрэтамі сваіх родных і блізкіх людзей, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны за Перамогу.

 

 

 

 

 

 

1580У 2017 годзе ў раёне працягвалася будаўніцтва і сельскагаспадарчых аб’ектаў, і  жылля.

У Дружным быў здадзены першы дом, пабудаваны па дзяржзаказе.

 

 

 

 

1581Парадаваў год мінулы жыхароў Голацка. У аграгарадку адкрыўся новы мінімаркет «Арбуз» ПГУП «КС прадтавары». Яшчэ адзін магазін «Арбуз» адкрыўся  ў Дружным.

1582У адноўленым сучасным будынку Дома культуры жыхары  аграгарадка Голацк будуць сустракаць навагодняе свята. Такі  цудоўны падарунак атрымалі яны ад Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

 

 

 

 

PrintШанцавала ў гэтым годзе жыхарам пасёлкаў Дружны і Свіслач. Два грашовыя прызы ад беларускіх латарэй у памеры каля 10 і 12 тысяч рублёў атрымалі жыхары Свіслачы.

У 46-м туры рэкламнай гульні “Удача ў прыдачу”, якую праводзіць гандлёвая сетка “Еўраопт”,  прызы па 1 тысячы рублёў атрымалі жыхаркі Блоні, Мар’інай Горкі і Свіслачы. А жыхарка Свіслачы Вольга Галавень выйграла кватэру ў Мінску!

 

 

 

 

 

Юбілеі

Сваё 525-годдзе сёлета адсвяткаваў аграгарадок Шацк.

*    *    *

У 2017 годзе беларуская міліцыя адзначыла 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела   ўнутраных спраў атрымалі ўзнагароды.

*    *    *

Таксама ў рэспубліцы адзначылі стагоддзе з часу ўтварэння   Камітэта  дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

*    *    *

100-гадовы юбілей з дня ўтварэння адзначылі органы загс. І на працягу года ў аддзеле загс Пухавіцкага райвыканкама ўдзялялі асаблівую ўвагу падзеям  пад лічбай 100.  У маі  зарэгістравана сотае дзіця — дзяўчынка Сафія, якая нарадзілася ў сям’і Марыі Сайновай і Алега Андранюка. А ў ліпені быў аформлены соты запіс акта аб заключэнні шлюбу. Шчаслівай парай сталі маладажоны Павел Засіменка і Марына Харытончык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *