Зрабілі горад чысцей

img_2666У першы кастрычніцкі дзень Пухавіччына другі раз далучылася да міжнароднай акцыі “Зробім”. Добраахвотнікі з розных арганізацый раёна, а таксама школьнікі разам прыбралі тэрыторыю ўздоўж ракі Цітаўка.

Месцам збору ўдзельнікаў мерапрыемства па традыцыі стаў гарадскі пляж. Акцыя пачалася з прыемнага моманту: дзеці размалявалі гіпсавыя фігуркі васьмінога – сімвала беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і раздзельнага збору адходаў у нашым раёне. Сумкі, магніты і наклейкі таксама сталі прыемнымі сувенірамі для ўсіх, хто неабыякава img_2574ставіцца да навакольнага асяроддзя.

-Другі год нашыя дзеці з задавальненнем прымаюць удзел у акцыі “Зробім”. Разам мы выконваем карысную справу – робім горад чысцей, — расказалі класныя кіраўнікі дзявятых класаў Мар’інагорскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Вольга Бягляк і Ніна Вялічка. – Вучні ўжо ведаюць пра гэтую акцыю, і сёлета самі запісаліся добраахвотнікамі. Мы ўпэўнены, што дзеці пасля такіх маштабных уборак будуць заўсёды падтрымліваць чысціню вакол сябе і ніколі не кінуць смецце міма кантэйнера.

Школьнікі прыбралі тэрыторыю каля Цітаўкі ў накірунку да мікрараёна Крыніца. Яны зазірнулі ў розныя месцы, туды, дзе людзі часта ладзяць пікнікі. Вучні з радасцю img_2630адзначалі, што ў параўнанні з першай уборкай у красавіку смецця стала значна менш.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *