Кандыдаты ў дэпутаты праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ўступілі ў чарговы этап: кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы актыўна вядуць перадвыбарчую агітацыю, праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам у сваіх выбарчых акругах.

Кандыдат у дэпутаты ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў па Рудзенскай  выбарчай акрузе № 38 дырэктар ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» Аляксандр Кончанка і яго давераныя асобы пабывалі практычна ва ўсіх населеных пунктах акругі, дзе пражываюць будучыя выбаршчыкі. Кандыдат расказаў пра сваю перадвыбарчую праграму, пра выбарчае заканадаўства, ролю дэпутатаў мясцовых Саветаў у вырашэнні сацыяльных пытанняў насельніцтва і, вядома, адказаў на пытанні людзей. Яны ў сельскіх жыхароў датычацца ў асноўным захавання і развіцця інфраструктуры ў вёсцы, стану дарог, асвятлення вуліц. Не абышлося на сустрэчах і без асабістых пытанняў. Значыць, пухавіччане разлічваюць на дапамогу дэпутатаў у іх вырашэнні.

***

Сустрэчы з працоўнымі калектывамі правёў і намеснік камандзіра 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Аляксей Гвілава. Кандыдат у абла-сны Савет  дэпутатаў па Мар’інагорскай выбарчай акрузе № 37 пабываў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гімназіі, су-стрэўся з медыцынскімі работнікамі, працаўнікамі КБО, Пухавіцкага ПМС, вузла сувязі і працаўнікамі іншых  калектываў.

Па словах Аляксея Гвілавы, усюды адбыўся канструктыўны дыялог. Людзі агучваюць праблемы, якія хвалююць насельніцтва, і чакаюць ад дэпутатаў дапамогі ў іх вырашэнні. Гэта ўпарадкаванне населеных пунктаў, развіццё спартыўнай інфраструктуры, наяўнасць месцаў у дзіцячых дашкольных установах па месцы жыхарства.

Алена ІВАНОВА.

***

У Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы адбылася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Навасёлкаўскай выбарчай акрузе №11 Галінай Алесіюк.

Жыхары пасёлка Мар’іна добра знаёмыя з гэтым кандыдатам. Галіна Міхайлаўна зараз з’яўляецца старшынёй Навасёлкаўскага сельвыканкама. А вось для 153 маладых выбаршчыкаў, якія будуць упершыню прымаць удзел у выбарах, гэта добрая магчымасць пазнаёміцца з кандыдатам у дэпутаты.

Галіна Міхайлаўна расказала ўдзельнікам сустрэчы пра задачы, якія ставіць перад сабой як кандыдат у дэпутаты і адказала на пытанні. Педагогі каледжа, якія пражываюць у пасёлку Мар’іна, гаварылі аб праблеме асвятлення вуліц, пашырэння аўтастаянак каля жылых дамоў, падымалі і іншыя праблемы.

Аляксандр   ДЗЕМІДЗЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *