Найди меня, мама!

Наташка жыве ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы. Урачы, медсёстры, усе, хто даглядаюць яе, вельмі спадзяюцца, што ў Наташкі будуць прыёмныя мама і тата.

Гісторыя дзяўчынкі да болю знаёмая і, на жаль, стала звычайнай з’явай. Мама і яе сужыцель — тата дзіцяці — не вельмі клапаціліся аб малой. Таму, калі Наташа трапіла ў бальніцу ў лістападзе мінулага года, важыла толькі 6 кілаграмаў. Гэта ва ўзросце 1 год і 2 месяцы.

— Яна ўжо акрыяла, у вачах з’явілася цікаўнасць да цацак, дзяўчынка есць з апетытам і набірае вагу такімі тэмпамі, як звычайна дзеці да году, — паведаміла загадчыца аддзялення Марына Паўлаўна Ліпская. — Вельмі хочацца, каб у дзяўчынкі знайшліся харошыя бацькі, якія б давалі ёй усё, што так патрэбна кожнаму чалавеку: цяпло, клопат, а галоўнае — сваю любоў. Шкада, што родная маці не разумее сваёй адказнасці. Яна і сябе пазбаўляе радасці мацярынства. Жахліва, што пры жывой маці дзіця фактычна сірата. Мы ўсе вельмі шкадуем, песцім дзяўчынку, яна адгукаецца на дабрыню.

Калі вы хочаце адчуць шчасце мацярынства, у вас ёсць шанц. Наташка — ваша надзея.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *