НА ВОРЫВЕ

Трыма трактарамі вядзецца ворыва ў ДП “Чырвонагвардзейскі”. На энерганасычаным МТЗ-3022 9-корпусным плугам Аляксандр Ананіч заворвае ў дзень 16-20 гектараў, па 8-9 гектараў на МТЗ-1221 4-корпусным плугам Сяргей Брывач і Анатоль Кікат.

Яны ўзаралі каля 200 гектараў палеткаў, на якіх будуць высявацца азімыя жыта, пшаніца, трыцікале, рапс, паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Валерый Сасіноўскі. Гэты паказчык вышэй за сярэднераённы.

Барыс АНТОНАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *