На вуліцу Пасялковую ў аграгарадку Блонь прыйшло свята.

Вяскоўцаў віншуе са святам старшыня Блонскага сельваканкама Алена Гнядзько.

Вяскоўцаў віншуе са святам старшыня Блонскага сельваканкама Алена Гнядзько.

 

 

«Будзе і на нашай вуліцы свята», — кажуць у народзе, калі спадзяюцца на добрыя перамены.  А вось на вуліцу Пасялковую ў аграгарадку Блонь свята прыйшло па-сапраўднаму.  Арганізавалі яго Блонскі сельвыканкам і  работнікі Блонскага Дома культуры.

Вуліца гэта славіцца працавітымі, шчырымі людзьмі. Жыве тут Ніна Арнольдаўна Цэхановіч, якая шмат гадоў працавала ў Блонскім сельвыканкаме. Днямі Ніна Арнольдаўна адзначыць свае 90-годдзе.

Старэйшай жыхаркай вуліцы з’яўляецца і  Валянціна Канстанцінаўна  Ачапоў-ская.

Адкрыла свята старшыня Блонскага сельвыканкама Алена Гнядзько. Па традыцыі, віталі ў гэты дзень не толькі прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Віншаванні прымалі юбіляры Наталля Зязюльчык, Кірыл Чорны. Віталі  дружную сям’ю Цяцера.блонь2 (копия)

Не абмінулі ўвагай і мнагадзетныя сем’і Ігнатовіч, Падымака.  Падарунак уручылі  Юліі і Анатолію Антановіч, у сям’і якіх самы маленькі жыхар вуліцы.  Добрым словам успомнілі за старанную працу Марыю Дабракову, Валянціну Лютарэвіч.  Адначасова гучалі і музычныя падарункі, што стварала асаблівую святочную атмасферу.

Выступіла дэпутат мясцовага Савета Людміла Рэй.

У Блоні жывуць не толькі працавітыя, але і вельмі таленавітыя людзі. Парадавала землякоў сваімі песнямі Лідзія Анкудовіч.   Выступілі народны фальклорны калектыў «Зарачанка», народны вакальны ансамбль «Асалода», дзіцячы фальклорны калектыў «Зарачаначка».

Яшчэ адна народная мудрасць гаворыць аб тым, што добрага гаспадара ўбачыш  здалёк. Вяскоўцы стараюцца ўпрыгожваць свае двары. Напярэдадні свята спецыяльна створаная камісія вызначыла лепшы двор. Старшыня сельвыканкама Алена Гнядзько ўручыла падарунак яго гаспадыні Людміле Булацецкай. А ў конкурсе на лепшую клумбу перамогу аддалі Тамары Бойка.

Доўга гучалі на вуліцы Пасялковай песні і жарты.  Не спяшаліся людзі разыходзіцца, бо панавала  тут цудоўная святочная атмасфера.   Свята вуліцы — гэта свята яе жыхароў.

Вольга ЛУГАВАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *