На нарыхтоўцы кармоў ў раёне лідзіруе ААТ “Агра-Абярэг».

Алаксандр Ладуцька, Уладзімір Асіпук і Уладзімір Рунец.

Алаксандр Ладуцька, Уладзімір Асіпук і Уладзімір Рунец.

На палетках раёна гэтымі днямі можна ўбачыць розныя  сельскагаспадарчыя агрэгаты. Граблі, касілкі, кормаўборачныя камбайныгэтая тэхніка сведчыць  пра пачатак корманарыхтоўчай кампаніі.

У ААТ “Агра-Абярэг” касавіца стартавала яшчэ напрыканцы  мая,  тады  ж  за-клалі  першую  сянажную  яму.   Сельгасарганізацыя  лідзіруе ў  раёне  на  нарыхтоўцы  кармоў:  на будучы год ужо назапасілі больш за 2240 тон сенажу. 

Корманарыхтоўка — заўсёды адказны і важны перыяд для кожнай гаспадаркі. У ААТ “Агра-Абярэг” сфарміравана некалькі звенняў, праца якіх узаемазвязана. На трактары з касілкай працуе Мікалай Ляпешка. За дзень ён скошвае каля 50 гектараў.

Павел Качын.

Павел Качын.

— Мой працоўны дзень, як і ў іншых механізатараў, пачынаецца з самай раніцы і доўжыцца да наступлення цемры. Абед і вячэру прывозяць у поле. Спыняюся, каб паесці і крыху адпачыць, — і зноў вяртаюся да працы, — расказвае Мікалай Мікалаевіч. — У гаспадарцы я ўжо 9 гадоў, трэці сезон задзейнічаны на касавіцы. Травы сёлета не радуюць, у мінулым годзе яны былі значна лепшыя.

Задача Дзяніса Кавальчука  —  зграбаць скошаную травяную масу ў валкі. Некалькі дзён яна будзе падсыхаць, затым у працэс уключаюцца кормаўборачныя камбайны.  З пачатку сезона значная нагрузка лягла на Фёдара Хадыку, які працуе  на  КВК-800. Фёдар Аляксандравіч некалькі тыдняў працаваў адзін, штодзень дадаючы на свой рахунак каля 250 тон зялёнай масы. На гэтым тыдні  да корманарыхтоўкі далучыўся Сяргей Лабус на “Ягуары”.

Фёдар Хадыка.

Фёдар Хадыка.

— Я працую адзінаццаты сезон, у асноўным займаюся корманарыхтоўкай. Летам нарыхтоўваю зялёную масу, а зімой раздаю гэтыя ж кармы жывёле, — расказвае Фёдар Хадыка. — У нас склаўся дружны калектыў. Калі здараюцца нейкія паломкі, усе  вадзіцелі, якія знаходзяцца побач, дапамагаюць іх ліквідаваць. Разам мы справімся з пастаўленай задачай. Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла.

Зялёную масу з поля ў сянажныя ямы адвозяць Уладзімір Гінько, Уладзімір Рунец, Аляксандр Ладуцька, Уладзімір Асіпук і Уладзімір Міхаленя. За дзень яны робяць дзясяткі рэйсаў. Дзякуючы  аператыўнасці   вадзіцеляў і наладжанай  рабоце  ўсіх  звенняў,  ужо  за-кладзены дзве сянажныя ямы ў Азярычыне і адна ў Наваполлі. Днямі вялася работа ў Дудзічах.

Трамбоўка зялёнай масы ідзе кругласутачна. Днём на “Кіраўцы” працуе Павел Качын,  для маладога чалавека гэта другі корманарыхтоўчы сезон. Працаваць трэба хутка, таму што вадзіцелі адзін за адным выгружаюць толькі што прывезеную зялёную масу.  Па гэтай прычыне днём  на трамбоўцы задзейнічаны таксама пагрузчык “Амкадор”, якім кіруе Сяргей Дубіцкі. У начную змену працуе Васіль Брандт.

Дзяніс Кавальчук.

Дзяніс Кавальчук.

— Добра і арганізавана працуюць усе нашыя механізатары. Работа кіпіць, адзіны мінус —  травы першага ўкосу не далі той ураджайнасці, якую мы чакалі. Усё з-за адсутнасці дажджу, які так патрэбен культурам, — гаворыць галоўны аграном Раіса Есімчык. — Нам неабходна  нарыхтаваць 18 тысяч тон сенажу, палову плануем назапасіць з траў першага ўкосу. Спадзяёмся атрымаць два ўкосы канюшыны і тры люцэрны. Хочацца, каб надвор’е спрыяла хуткаму росту траў і не ўносіла карэктывы ў нашы планы.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *