Проходит акция «Мы рядом с вами»

У гэтыя марозныя дні ў Мінскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Мы побач з Вамі», ініцыяваная УУС Мінаблвыканкама і ОК «БРСМ». Мерапрыемствы акцыі накіраваны на аказанне дапамогі пажылым і одинокопражываючым грамадзянам ва ўмовах моцных маразоў. Удзел у акцыі прымаюць непаўналетнія, якія стаяць на ўліку ў ІСН, а таксама актывісты БРСМ, якія ў гэтыя марозныя дні дапамагаюць пажылым грамадзянам у вырашэнні бытавых праблем — насекчы і прынесці дровы ў хату, затапіць печ, забяспечыць старых вадой, схадзіць у краму ці аптэку, ачысціць ад снега двор.

Не засталася ў баку і моладзь нашага раёна. Вучні Мар’інагорскай СШ № 4 разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы В.А.Казаноускай, начальнікам і інспектарам ІСН РАУС З. І.Сиротка і І.В.Ціхоняй, в.а..першага сакратара РК ГА «БРСМ» Л.А. Лапатецкай наведвалі пажылых людзей, якія пражываюць у Мар’інай Горцы. Больш за 10 адзінокіх пенсіянераў атрымалі дапамогу ў вырашэнні бытавых пытанняў ад школьнікаў. А самае галоўнае адчулі ўвагу і клопат з боку моладзі.

Наталля Хілько.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *