Стварылі святочны настрой.

31KNeunkFdo

 

Напярэдадні Новага года наш горад вельмі змяніўся, набыўшы сапраўды святочны выгляд. Прыемна бачыць многа гірлянд  і атрыбутаў самага чароўнага з усіх святаў.

Трэба сказаць, што сёлета ўсяго гэтага на вуліцах Мар’інай Горкі і пасёлкаў стала значна больш. Таму асаблівы дзякуй кожнаму чалавеку, які паклапаціўся аб тым, каб свята было не толькі на календары.

Святочную атмасферу стварылі  працоўныя калектывы, якія паклапаціліся і аб тым, каб аформіць свае будынкі, і аб тым, каб зрабіць падарункі гораду (святочныя малыя архітэктурныя формы). Традыцыйна не засталіся ў баку ААТ “Доследна-эксперыментальны завод”,  МПМК-14,  УП “Прамтэхсэрвіс”, ААТ “Машхарчпрад”, ААТ “Нафта-прадукт”, УП “Жылцепласэрвіс” КГ, ААТ “Завод горнага воску”, а таксама  работнікі РТМА, устаноў адукацыі і многія іншыя.

Жыхары горада і раёна  шчыра ўдзячны ўсім, хто ствараў святочны настрой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *