Тэрмін збору невялікі. Трэба паспець…

Работнікі лясгаса перш чым прыступіць да збору соку, сёлета выбралі бярозы, якія на працягу бліжэйшых пяці гадоў з-за спелага ўзросту ці па іншых прычынах будуць спілаваны. І толькі тады рабілі падсочку, прывязвалі да дрэва спецыяльныя сертыфікаваныя поліэтыленавыя мяшкі, у якіх можна змясціць да 40 літраў бярозавіку.

Да збору соку ў лясніцтвах прыступілі ў мінулы аўторак, — адзначае інжынер лясгаса В.В. Ланец (на здымку). — План даведзены да кожнага, ад 30 да 45 тон. І літаральна на наступны дзень у лясгас пачалі прыбываць бочкі з 5-7  тонамі бярозавіка.

— Мы перакачваем яго адразу ў аўтацыстэрну і адпраўляем у ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напіткаў”, — гаворыць начальнік аддзела лясгаса М.С. Шчасновіч. — Заключылі дамову з таварыствам на 200 тон соку. Яшчэ 100 тон прададзім прыватнаму прадпрыемству ў Смалявіцкім раёне і 100 тон — насельніцтву нашага раёна. Тэрмін збору невялікі — каля 2 тыдняў. Трэба паспець…

Барыс АНТОНАЎ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *