У дзень выбараў колькасць жыхароў нашага раёна павялічылася

img_7087У дзень выбараў колькасць жыхароў нашага раёна павялічылася: у  радзільным аддзяленні Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы з’явіліся на свет хлопчык і дзяўчынка. Шчаслівыя матулі — Валянціна Радзюк і  Настасся Храмянкова.

Валянціна Радзюк, дарэчы, выкарыстала магчымасць знаходжання падчас родаў у палаце павышанага камфорту, якіх у радзільным аддзяленні дзве. Па словах загадчыка аддзялення Леаніда Содаля, яны амаль ніколі не пустуюць.

Алена ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *