У другі раз… аднавілі прыгажосць

IMG_9025У добрай справы заўсёды знойдуцца паслядоўнікі. Ідэя аблагародзіць  мемарыял, прысвечаны памяці воінаў 8-га гвардзейскага танкавага корпуса ў Мар’інай Горцы, у членаў ветэранскай арганізацыі мікрараёна Новая Зара не знікла пасля таго, як  былі па-крадзены ўсе туі, падараваныя неабыякавымі людзьмі і высаджаныя там у дзень рэспубліканскага субот-ніка. На гэты раз на просьбу   старшыні ветэранскага аб’яднання Ірыны Якаўлеўны Шчарбаковай адгукнулася Ірына Шэлег — кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Агра-тэх-сад”, што ў Свіслачы. Нават не дачакаўшыся, пакуль на чарговы суботнік збяруцца валанцёры, Ірына Юр’еўна разам са сваімі памочнікамі ў мінулы чацвер прывяла ў парадак пашкоджаныя алеі і высадзіла там хвойныя расліны і кустарнікі. Ёсць спадзяванне, што ў гэты раз пасадкі не будуць пашкоджаны. Тым больш, што супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў узялі гэта пытанне на кантроль.

А ў ветэранаў Новай Зары з’явіліся новыя ідэі. Яны лічаць, што ў скверы каля мемарыяла трэба абсталяваць прыгожы куток, дзе маглі б праводзіць фотасесіі маладажоны.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *