У поле — з канцэртам

20160728_120832 (копия)Добры настрой хлебаробам ААТ “Племянны завод  “Індустрыя” ў мінулы чацвер падараваў народны калектыў “Зарачанка” Блонскага сельскага Дома культуры. Артысты прыехалі ў поле падчас абедзенага перапынку і прапанавалі камбайнерам  канцэрт.

Ён атрымаўся непрацяглым, таму што жніво ў разгары, і часу на доўгі адпачынак няма.   Некалькі вясёлых песень у выкананні “Зарачанкі” падбадзёрылі ўсіх прысутных. Камбайнеры шчыра адарылі  спявачак апладысментамі, а пасля, як кажуць, з новымі сіламі працягнулі працу. 

— Хочацца падзякаваць дырэктару сельгасарганізацыі Ілье Змачынскаму і інжынеру Віталю Бакіноўскаму, якія падтрымалі нашу ініцыятыву і дапамаглі арганізаваць канцэрт,  — гаворыць дырэктар Блонскага СДК Алена Харламенкова. — Гэта было першае такое мерапрыемства  і дакладна не апошняе. Мы плануем на працягу ўсёй уборачнай кампаніі супрацоў-нічаць з  ААТ “Племянны завод  “Індустрыя” і яшчэ не раз праспяваць хлебаробам у полі народныя і любімыя песні.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *