У працаўнікоў участка па добраўпарадкаванні заўсёды ёсьць работа.

 

Начальнік ВУ №2 Іна Гуз і рабочыя Кацярына Кукушкінаа, Валянціна Шкет і Наталля Пікун. Адказныя, добрасумленныя людзі, якія дбаюць штодня аб чысціні на вуліцах пасёлка.

Начальнік ВУ №2 Іна Гуз і рабочыя Кацярына Кукушкінаа, Валянціна Шкет і Наталля Пікун. Адказныя, добрасумленныя людзі, якія дбаюць штодня аб чысціні на вуліцах пасёлка.

Сказаць, якая пара года для працаўнікоў участка па добраўпарадкаванні больш лёгкая, на самой справе не так проста. Вясна і лета — час пасадак-праполак-пакосаў, восень і зіма — час уборкі вуліц ад апалага лісця і снегу. Заўсёды гэта праца нялёгкая фізічна, прыкметная і далёка не заўсёды ўдзячная, таму што пакідаць смецце ўмеюць абсалютна ўсе, а вось прыбіраць — нямногія. Большасць лічыць, што ўборку павінны рабіць другія.

На жаль, самі рабочыя па комплекснай уборцы тэрыторый да такога стану спраў ставяцца ўжо як да дадзенага.

Любую справу для мужчынскіх рук выконваюць Аляксандр Стахоўскі і Генадзь Іванцоў.

Любую справу для мужчынскіх рук выконваюць Аляксандр Стахоўскі і Генадзь Іванцоў.

Але варта ўспомніць, што кастрычнік — час  для  правядзення  месячніка  па  добраўпарадкаванні   тэрыторый  і  навядзенні парадку на зямлі. Гэта   традыцыйныя   мерапрыемствы, удзел у якіх — і дапамога камунальнікам, і магчымасць унесці свой уклад  ў справу навядзення парадку ў месцы, дзе жывём.

Падчас сваёй паездкі ў пасёлак Свіслач я  і сустрэла камунальнікаў  участка Дружны-Свіслач УП “Жылцепласэрвіс” КГ за звыклымі восеньскімі клопатамі: жанчыны прыбіралі клумбы, мужчыны, якія чакалі каля шматпавярховак прыезду машыны, прыбіралі апалае лісце.

Алена   ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *