У сельгасфіліяле «Чырвоны май» снег работу не спыніў.

Добры падмурак пад будучы ўраджай — гэта своечасова і якасна праведзенае зяблівае (восень-скае) ворыва глебы пад яравыя культуры.

У сельгасфіліяле «Чырвоны май» гэтым традыцыйна займаюцца механізатары Анатоль Ліхадзіеўскі, Юрый Баешка, Сяргей Таранаў, Дзмітрый Прановіч і  Ігар Касцецкі.

Ігар Касцецкі.

Ігар Касцецкі.

— У іх ёсць вопыт правядзення гэтых работ, што вельмі важна, бо менавіта перад зяблівай апрацоўкай глебы стаяць важныя задачы назапашвання і захавання вільгаці, барацьбы з засмечанасцю глебы, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Іна Андросік. — Падчас восеньскай апрацоўкі глебы заворваюцца таксама мінеральныя ўдабрэнні і арганіка.

Вядома, што ўвесну на ўзараным з восені полі хутчэй і прасцей праводзіць сяўбу. Таму многія гаспадаркі штогод  пашыраюць плошчы для зяблівай апрацоўкі. Не выключэнне і СГФ «Чырвоны май». Пры плане 1444 гектара на раніцу панядзелка ў гаспадарцы было ўзарана 1554 гектара. Гэта зроблена з мэтай павелічэння пасяўных плошчаў і, адпаведна, ураджайнасці. Але дадзеная лічба не канчатковая: нягледзячы на тое, што ў панядзелак зіма нагадала аб сваім набліжэнні, на палях сельгаспрадпрыемства яшчэ працавала тэхніка.

На полі, прыцярушаным снегам, я сустрэла механізатара Сяргея Таранава. Ён працуе на энерганасычаным трактары і за адзін дзень можа ўзараць да 20 гектараў.

Сяргей Таранаў.

Сяргей Таранаў.

— У гэтым годзе ворыва праходзіць няпроста з-за  дажджоў, — расказвае Сяргей. — У гаспадарцы землі ў асноўным нізінныя, таму рэдка атрымлівалася ўзараць усё поле цалкам: даводзілася выбіраць спачатку больш высокія месцы, а потым вяртацца на больш нізкія.

Снег, як кажа, Сяргей Таранаў, — не мароз і ворыву не моцна пера-шкаджае. А вопыт дапамагае механізатару ўпэўнена весці па полі  тэхніку, пазбягаючы тых месцаў, дзе можна загразнуць.

Не адняць вопыту і ў Ігара Касцецкага (дарэчы, аднаго з лепшых у раёне механізатараў, занятых на ўнясенні ўдабрэнняў). У Ігара Касцецкага  трактар не такі магутны, як у калегі, якому Ігар прыехаў дапамагчы. Таму ў дзень механізатар можа ўзараць 10-12 гектараў поля.

— На восеньскім ворыве задзейнічаны да першых маразоў будзе таксама і Дзмітрый Прановіч, — кажа Іна Андросік.— Я ўпэўнена, што работа будзе выканана якасна, таму што працуюць на палетках добрасумленныя, адказныя і вопытныя механізатары.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *