ААТ “Зазерка” ідзе ў тройцы лідараў.

Гэты сельскагаспадарчы сезон  земляробам ААТ “Зазерка” не абяцаў быць лёгкім. Сельгасарганізацыі далучылі землі СУП “Сяргеевічы” — 2,5 тысячы гектараў, і гэта дадало нямала клопатаў. Аддаленасць гаспадарак адна ад адной, няпростыя па складзе землі (пяскі і тарфянікі з сярэднім балам ворыва крыху больш за 20), зусім не багаты машынна-трактарны парк — з гэтымі складанасцямі сутыкнулася кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства.  Аднак зазерскія працаўнікі справіліся з усімі вы-прабаваннямі. ААТ “Зазерка” заняло трэцяе месца ў раёне па выніках уборкі збожжавых і зернебабовых культур.

Дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі і механізатар Андрэй Куслій.

Дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі і механізатар Андрэй Куслій.

Валавы збор збожжа ў гаспадарцы сёлета склаў 10978  тон. Сярэдняя ўраджайнасць —  41,3 цэнтнера з гектара. Работнікам  ААТ “Зазерка” трэба было ўбраць 2656 гектараў азімых і яравых культур. Нагрузка прыйшлася на 10 камбайнаў. Сярод камбайнераў гаспадаркі вылучыліся пастаянныя лідары ў раёне. Двухтысячнікамі сёлета сталі Іон Панфіл, Віктар Варановіч. У ліку тысячнікаў —  Андрэй Нарэйка, Андрэй Хмялеўскі. Стараліся на палях хлебаробы Дзмітрый Клунко, Андрэй Басалай і іншыя.

Аляксей Вераскоўскі выконвае шмат відаў работ.

Аляксей Вераскоўскі выконвае шмат відаў работ.

— Мы вырашылі адмовіцца ад вырошчвання пшаніцы на былых сяргеевіцкіх палетках, бо на тых землях спадзявацца на высокія ўраджаі не прыходзіцца. Лепш выкарыстоўваць іх пад вырошчванне кармавых культур, — адзначае дырэктар Андрэй Папельскі. — Азімыя збожжавыя з восені былі пасеяны,  для астатніх палеткаў набылі мінеральныя ўдабрэнні, ядахімікаты, правялі перазалужэнне і пасеялі доннік і кукурузу на зерне. А на палях вакол Зазеркі дабавілі канюшыну, рапс, свірэпіцу і люцэрну. Першы ўкос парадаваў. Зараз з двух участкаў закладваем каля 13 тысяч тон сенажу. З улікам запасаў наша жывёла будзе забяспечана якаснымі кармамі.

Прыбытак гаспадарцы прыносіць рапс. Сёлета атрымалі амаль 30 цэнтнераў з гектара, уніз пацягнулі “Сяргеевічы”, і ў сярэднім атрымалася 20 цэнтнераў на круг. У гэтым годзе пайшлі на эксперымент: акрамя насення сваёй селекцыі пасеялі тры гібрыды імпартнай. Пасля зімы будзе бачна, ці варта пераходзіць на гібрыды цалкам.

Андрэй Хмялеўскі - першы ў раёне на ўнясенні арганічных удабрэнняў.

Андрэй Хмялеўскі — першы ў раёне на ўнясенні арганічных удабрэнняў.

На 100 гектарах ААТ “Зазерка” сёлета пасеяла цукровыя буракі. Зрабілі аналіз глебы, унеслі неабходныя ўдабрэнні, і  на сёння атрымалі ўраджайнасць звыш 600 цэнтнераў з гектара цукровасцю 17,2 працэнта. Дапамагае ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”, які вывозіць ураджай. З яго дапамогай набылі сеялку і на наступны год плануюць купіць буракаўборачны камбайн. Пасяўныя плошчы плануюць павялічыць да  200 гектараў, таму што гэта выгадна.

Уборачная кампанія 2017 года ўжо стала гісторыяй. На палях вядуцца іншыя работы, аднак пра герояў жніва варта сказаць добрыя словы.

Падчас жніва наладзілі хуткую адвозку збожжа на зернесушыльныя комплексы. Штогод выдатных вынікаў на перавозцы збожжа дасягае  Міхаіл Навіцкі. У гэтым годзе яго вынік — 3162 тоны. Больш за 3000 тон перавёз таксама  Аляксандр Холад. У дзясятцы лепшых вадзіцеляў раёна Вячаслаў Бурчыц, які перавёз 2007 тон. Добра выканалі даручаную справу вадзіцелі Андрэй Катлянік і іншыя.

Сяргей шчэрба штогод задзейнічаны на ворыве.

Сяргей Шчэрба штогод задзейнічаны на ворыве.

Рэжым работы ў час уборачнай кампаніі быў вельмі напружаны.  Сёлетняе жніво змясцілася па тэрмінах, таму адначасова з уборкай збожжавых трэба было весці ўборку саломы і рыхтаваць глебу пад  азімую сяўбу. Часта на суседніх палях побач з камбайнамі можна было ўбачыць прэс-падборшчыкі, якія скручвалі салому ў рулоны. Гэты від работ лёг на плечы Паўла Куслія, Андрэя Хмялеўскага і Мікіты Федаровіча.

На жніве працаваў зладжаны і правераны калектыў. Можна было разлічваць на кожнага, хто выходзіў у поле або забяспечваў ход работ на другіх рабочых месцах:  на зернесушыльных комплексах, у мехмайстэрні, сталоўцы.

Зернесушыльныя комплексы  працавалі ў дзве змены. Са сваімі абавязкамі добра спраўляліся аператары Мікалай Грабянцоў, Міхаіл Кавучанкаў, Юрый Звездзін і Сяргей Герасім. Добрая каманда працавала і на ЗСК у Сяргеевічах.

Камбайнеры-двухтысячнікі Іон Панфіл і Віктар Варановіч.

Камбайнеры-двухтысячнікі Іон Панфіл і Віктар Варановіч.

Важна было забяспечыць усіх хлебаробаў гарачымі абедамі і падвячоркамі, бо праца ў полі доўжылася да наступлення цемры. У ААТ “Зазерка” з гэтай задачай шмат гадоў спраўляецца ўласная сталовая. Таццяна Шаферава, Таццяна Буйнарэвіч,  Вольга Каракіна, Таццяна Шэлег шмат разоў чулі словы падзякі  за прыгатаваную ежу.

Добрыя вынікі гавораць пра зладжаную і арганізаваную работу. Значны ўклад у агульны поспех унеслі агра-намічная служба гаспадаркі пад кіраўніцтвам галоўнага агранома Аляксандра Сідорыка і  інжынерная служба пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Андрэя Пінязіка.

Ва ўборачную ўключыўся ўвесь калектыў гаспадаркі. Дыспетчар, эканамісты, бухгалтары штодзень падлічвалі колькасць убраных гектараў і намалот кожнага хлебароба. Прафсаюзны камітэт гаспадаркі  віншаваў сваіх герояў жніва.

Аснову будучага ўраджаю закладвалі загадзя. Можна з упэўненасцю сказаць, што ўсё пачыналася з вясны. Тады на сяўбе шчыравалі Аляксей Вераскоўскі, Мікалай Кушпет і Дзяніс Вашкевіч. Сяргей Шчэрба быў лепшы ў раёне на ворыве, Андрэй Куслій — на ўнясенні мінеральных удабрэнняў, Андрэй Хмялеўскі — на ўнясенні арганікі. Сяргей Дароўскі  займаўся падкормкай азімых культур, ворывам і культывацыяй глебы —  вопытны механізатар Сяргей Кашмель.

Мікалай Кушпет - адзін з лепшых сейбітаў гаспадаркі.

Мікалай Кушпет — адзін з лепшых сейбітаў гаспадаркі.

Сяўба азімых культур у гаспадарцы ўжо завершана. На вясенне-палявых работах  на адвозцы і ўнясенні арганічных удабрэнняў лепшым у раёне стаў Андрэй Хмялеўскі,  трэцім  —  Іон Панфіл. На падрыхтоўцы глебы другое месца ў раёне заняў Уладзімір Сідаровіч. Сёння на раённым фестывалі-свяце “Дажынкі” яны атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.

— У нас склаўся добры калектыў.  Цяжка выдзеліць кагосьці асобна, бо на палях  стараліся ўсе, — гаворыць кіраўнік гаспадаркі Андрэй Папельскі. — Людзі ведаюць, што мы адносімся да іх з павагай. Мы падзякавалі сваім работнікам за плённую працу не толькі словамі, але і матэрыяльна. Яны гэта заслужылі, бо апошні час працавалі без выхадных.  Хочацца пажадаць усім моцнага здароўя, добрага настрою, невычарпальнай жыццёвай энергіі, якой хапіла б на многія гады жыцця і працы.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

ААТ “Зазерка” ідзе ў тройцы лідараў.: 2 комментария

  • 16.10.2017 в 18:50
    Permalink

    У беларускай мове няма слова «удабрэнняў».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • 17.10.2017 в 07:53
      Permalink

      Добры дзень. Мы рады, что ў нашым раёне ёсьць людзі, якія добра ведаюць беларускую мову.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *