БРСМ арганізаваў эстафету творчасці «Мая Беларусь. Мая будучыня».

брсм-600x437Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізаваў маладзёжную эстафету творчасці «Мая Беларусь. Мая будучыня». У яе  межах пройдзе конкурс сачыненняў, эсэ, вершаў.  Працы можна падаваць у наступных  тэматычных намінацыях: «Мая Радзіма — Беларусь» (творы аб Рэспубліцы Беларусь), «Мой Прэзідэнт» (творы пра ролю першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у станаўленні і развіцці незалежнай дзяржавы), «Мой родны кут, як ты мне мілы» (творы аб родным горадзе, пасёлку, вёсцы), «Мая Беларусь. Мая будучыня» (творы аб моладзі і яе ролі ў развіцці краіны, яе будучыні). Згодна з палажэннем,  па 27 снежня бягучага года праводзіцца першы, раённы, этап конкурсу, з 28 снежня 2017 года па 5 студзеня 2018 года — абласны, з 8 студзеня па 15 студзеня 2018 года — фінальны рэспубліканскі этап. Больш падрабязную інфармацыю аб  удзеле ў конкурсе можна атрымаць у раённым камітэце  грамадскага аб’яднання «БРСМ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *