Восеньскія кірмашы запрашаюць пакупнікоў

img_4559-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f-2У мінулую суботу ў Мар’інай Горцы адбыўся другі восеньскі кірмаш. Сваю прадукцыю прапанавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гандлёвыя арганізацыі, фермер-скія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама грамадзяне, якія вырасцілі агародніну на ўласных падворках.

Геаграфія прывезенай   прадукцыі выходзіць  за межы нашага раёна. Шэсць гандлёвых кропак  устанавілі прадаўцы са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзве — з горада Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, чатыры — прадпрымальнікі з Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Шырокі выбар па гатунках  і цэнах мелі бульба, капуста, морква, цыбуля, буракі і іншая гародніна, а таксама мёд, кветкі і са-джанцы.

Асаблівым попытам карысталася зерне. Так, машына ААТ «Племзавод  «Індустрыя», якая прывезла ячмень, авёс, пшаніцу і рапс, апусцела ўжо за дзве гадзіны гандлю.

Чэргі  ўтвараліся таксама ля гандлёвых кропак рай-спажыўтаварыства, Слуцкага сыраробчага камбіната, ААТ «Тураўшчына», індывідуальнага прадпрымальніка з Асіповіч, які гандляваў рыбай.

Андрэй  ГЕОРГІЕЎ.

8 кастрычніка восеньскі кірмаш адбудзецца ў горадзе Маріна Горка на тэрыторыі аўтадрома па вуліцы Кастрычніцкая;  у пасёлку Дружнына пляцоўцы каля аўтастаянкі па вуліцы Чэпіка;  у гарадскім пасёлку Праўдзінскіна пляцоўцы каля Дома культуры.

Пачатак у 9.00 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *