Вёска Габрыелеўка адзначыла свой векавы юбілей.

Сямейны ансамбль "Жывіца" Борскага СДК.

Сямейны ансамбль «Жывіца» Борскага СДК.

З нагоды круглай даты мясцовы Дом культуры арганізаваў вялікае свята для мясцовых жыхароў і гасцей вёскі.

Песні і віншаванні са 100-годдзем гучалі на працягу ўсяго свята. Сцэна была пляцоўкай не толькі для  вядучых і артыстаў: за сваімі прызамі сюды падымаліся пераможцы ў розных намінацыях.

Самым старэйшым жыхаром Габрыелеўкі стала 88-гадовая Галіна Волкава, самым  малодшым — Вікторыя Кісель. У намінацыі “Шматдзетная сям’я” падарунак атрымала  Ала Серафімовіч —  маці, якая выхоўвае пяцёра дзяцей.

Ёсць у Габрыелеўцы сямейная пара, якая разам ужо 55 гадоў. Гэта Анатоль і Разалія Лузанавы. У сям’і Вернікоўскіх сумесныя юбілеі яшчэ наперадзе: Аляксандр і Анастасія толькі нядаўна сталі мужам і жонкай.

На сцэне - Ігар Андрыянаў і Галіна Меркуль.

На сцэне — Ігар Андрыянаў і Галіна Меркуль.

Гучнымі апладысментамі вяскоўцы віталі  80-гадовых юбіляраў   Валянціну Лосік і Валянціну Відзяеву. Разам з імі на сцэну падняліся Алена Шыбко, Святлана Маяцкая і Мікалай Вадап’ян. Яны сёлета адзначылі сваё 70-годдзе. Усім пераможцам у намінацыях падарункі ўручыў старшыня Шацкага сельвыканкама Уладзімір Кароль.

Таленавітая вясковая  моладзь упрыгожыла канцэртную праграму флэшмобам.

 Сярод  жанчын правялі конкурс на лепшае выкананне прыпевак, а мужчын аб’яднаў конкурс “Асілак”.

Вёску характарызуюць людзі, якія там жывуць і працуюць. Габрыелеўка вылучаецца дагледжанай і ўпрыгожанай тэрыторыяй. Гэта заслуга мясцовых жыхароў і работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі пад кіраўніцтвам Аляксандра Зыкава.

2 (копия)Таксама на свяце ўшаваналі вопытных работнікаў шацкага ўчастка ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод” і філіяла “Агракомплекс “Белая Русь”  ААТ “Слуцкі КХП”.

Шмат добрых слоў у свой адрас  пачулі медыцынскія работнікі Ларыса Лапцэвіч і Любоў Клачко.

Святочны настрой вяскоўцам дарылі Ігар Андрыянаў, Валянціна Радзюк, Сяргей Варывочык, Галіна Меркуль, Ала Кісель, Таццяна Коршыкава і іншыя выканаўцы. Павіншаваць жыхароў Габрыелеўкі з такім значным юбілеем прыехалі артысты сямейнага ансамбля “Жывіца” Борскага СДК. Групы “Карамелькі” і “Вавея Грацыя” здзівілі гледачоў сваімі рытмічнымі танцамі.

Цікавы канцэрт не паставіў фінальную кропку ў святкаванні юбілею. Хутка разыходзіцца дадому ў такі дзень не хацелася нікому, таму мясцовыя жыхары арганізавалі сваю святочную праграму. 100-годдзе Габрыелеўка адзначыла дружна і весела. 

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *