Віншаванні прымалі лепшыя механізатары.

3 (копия)

Андрэй Хмялеўскі і Людміла Арэхоўская

Віншаваць перадавікоў на розных відах палявых работ падчас вясенняй пасяўной кампаніі стала добрай традыцыяй для райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На мінулым тыдні старшыня арганізацыі Людміла Арэхоўская ўручыла падарункі лепшым механізатарам. Віншаванні яны, як звычайна, прымалі на палетках: сяўба працягваецца.

2 (копия)

Сяргей Карэлы

Сяргей Карэлы з ЭБ “Зазер”е ” — лепшы ў раёне на падрыхтоўцы глебы. На яго рахунку 1059 гектараў. Такія прыемныя сустрэчы ў полі са старшынёй прафкама работнікаў АПК для Сяргея Уладзіміравіча сталі традыцыйнымі: на працягу апошніх сямі гадоў яго імя часта значыцца ў спісе перадавікоў.

— Рады вітаць вас і сёлета, — з усмешкай сустракае нас Сяргей Карэлы. — Прызнаюся, што візіт ваш нечаканы. За вынікамі я не сачу, таму асабліва прыемна пачуць добрую навіну. У гаспадарцы я працую з 1981 года. Поле люблю з  дзяцінства: бацькі працавалі ў калгасе, і іх адно-сіны да зямлі перадаліся і мне.

Сяргей Уладзіміравіч расказаў, што свой энерганасычаны трактар атрымаў два гады таму. На такой тэхніцы камфортна працаваць, таму зніжаць узятыя тэмпы працы перадавік не збіраецца.

Уладзімір Давыдзенка

Уладзімір Давыдзенка

Механізатар СУП “Дукора-Агра” Уладзімір Давыдзенка таксама ў ліку лепшых у раёне на падрыхтоўцы глебы. Ён  падрыхтаваў 761 гектар. У гаспадарку таксама прыйшоў па бацькоўскім шляху.

— Я не адчуваю сябе лепшым, — проста выконваю сваю справу, —  гаворыць Уладзімір Віктаравіч. — Заўсёды стараюся старанна працаваць.   Нашыя земляробчыя клопаты зараз працягваюцца. Хутка сезон корманарыхтоўкі.

ААТ “Зазерка” сёлета багатая на перадавікоў. Адразу чатыры механізатары атрымалі заслужаныя падарункі. Аляксей Вераскоўскі лепшы на сяўбе, Сяргей Шчэрба — на ворыве.  Андрэй Хмялеўскі вызначыўся на ўнясенні арганікі,  Андрэй Куслій — на ўнясенні мінеральных удабрэнняў.

Сяргей Шчэрба

Сяргей Шчэрба

— Мой бацька ўсё жыццё працаваў вадзіцелем, а я доўгі час працую механізатарам. Быў перыяд, калі сыходзіў з сельскай гаспададаркі ў іншую сферу, але вырашыў вярнуцца і не шкадую пра свае рашэнне, — расказвае  Андрэй Куслій.

Кіраўнік ААТ “Зазерка” Андрэй Папельскі накіраваўся на палі разам з Людмілай Арэхоўскай, каб таксама асабіста павіншаваць работнікаў сваёй гаспадаркі і яшчэ раз выказаць ім словы ўдзячнасці за працу.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

і

Андрэй Папельскі і Андрэй Куслій

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *