Гарадок… для цялятак ствараюць на зіму на тэрыторыі комплексу “Новае Сяло”.

Штогод напярэдадні зімовага перыяду на тэрыторыі малочнатаварнага комплексу  “Новае СялосельгасфіліялаДрычынадбываюцца пэўныя перамены. Домікі для цялят, якія знаходзяцца на вуліцы, разам з іх насельнікамі перавозяць у памяшканне фермы. Так жывёла зімуе ў цяпле, а астатнія неабходныя ўмовы для яе камфортнага жыцця ствараюць аператары по вырошчванні цялят і іншыя работнікі комплексу.

Два месяцы таму ў цёплае памяшканне перасялілі  64 цяляткі. Іх даглядае Іна Самусевіч (на здымку 1).  Раней  яна  працавала аператарам машыннага   даення   на   малочнатаварнай ферме “Сетча”.  Нядаўна  перайшла на комплекс.

— На ферме я не толькі  даіла кароў,  але і даглядала цялят, таму вопыт работы з імі  ў мяне быў, — расказвае Іна Іванаўна. — Праца з цялятамі  адказная, бо да іх сапраўды трэба адносіцца як да дзяцей. Калі не любіш гэту справу, то працаваць тут не атрымаецца. І на ферме многае залежыць ад нас, работнікаў. Мы з калегамі  зацікаўлены ў тым, каб усё рабіць своечасова і якасна, бо паказчыкі прывагаў у вазе і захаванасці цялят уплываюць на наш заробак.

Калектыў МТК “Новае Сяло”, які ўзначальвае Максім Пашнін (на здымку 2),  у мінулым годзе паказаў лепшыя вытворчыя вынікі ў гаспадарцы. Сярэднясутачная прывага ў вазе цялят склала 570 грамаў, захаванасць цялят — 96 працэнтаў.  У навагоднюю ноч, дарэчы,  на комплексе нарадзілася двое цялятак.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *