ГОД 2017: ЛЮДЗІ, ПАДЗЕІ, ФАКТЫ.
Спецыяльную прэмію Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Чалавек года Міншчыны” ў намінацыі “Вытворчая дзейнасць” атрымаў дырэктар ЗАТ “Пухавіцкі аграпрадукт” Іван Гумоўскі.
Дырэктар СТАА «Мароз-прадукт» Сяргей Дабудзька стаў пераможцам конкурсу «Чалавек справы», які праводзіць часопіс «Дело (Восток-Запад)» у намінацыі «За павышэнне прэстыжу маркі «Зроблена ў Беларусі».
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнта-здольнасці вырабляемай прадукцыі, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту ААТ «Завод горнага воску» і ЗАТ «Аўгуст-Бел» уручана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў галіне якасці 2016 года».
Год 2017 аказаўся адметным для раёна добрым ураджаем збожжавых культур. Намалочана 105 тысяч тон зерня. Упершыню ў гэтым годзе сярод пухавіцкіх земляробаў з’я-віўся «трохтысячнік». Ім стаў камбайнер СУП «Дукора-агра» Мікалай Крукоўскі. На сваім камбайне «Лексіён-560» ён намалаціў больш за 3250 тон зерня.
Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў Пухавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы змяніўся статус: дзякуючы высокім спартыўным дасягненням выхаванцаў яна атэставана як «Пухавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву».
На развіццё сферы адукацыі нашага раёна ў адыходзячым годзе было выдзелена каля 120 тысяч рублёў.Закуплена тэхналагічнае абсталяванне для школьных сталовых.У Рудзенскай, Пухавіцкай, Дукорскай, Праўдзінскай СШ і СШ №2 г. Мар’іна Горка з’явіліся новыя камп’ютарныя класы. У Мар’інагорскай гімназіі і ў дзіцячым садзе «Сонейка» ўстаноўлены інтэрактыўныя дошкі.Падчас канікул у некалькіх установах адукацыі праводзіліся работы па рамонце дахаў.
На ААТ «Рудзенск» прыступілі да распрацоўкі блок-фары, у якой уся оптыка будзе святлодыёднай. Магчымасці ў такога выраба ўнікальныя: у новай блок-фары сумясцяць далёкае і блізкае святло, паказальнікі паваротаў і іншыя. Работа вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з Мінскім аўтамабільным заводам.
«Парк закаханых» з’явіўся каля Дома культуры ў гарадскім пасёлку Рудзенск. Такі падарунак жыхарам зрабілі работнікі Рудзенскага ўчастка УП «Жылцепласэрвіс» КГ. А ў дзень нараджэння пасёлка ў парку ўпершыню прайшла цырымонія заключэння шлюбу. Затым маладажоны Яўген і Аксана Кіпрыянавы ад-крылі галоўны аб’ект сквера — «Алею закаханых».
У Дзень Перамогі ў Мар’інай Горцы ўпершыню прайшла акцыя «Беларусь памятае». Жыхары горада і раёна, якія прымалі ў ёй удзел, прыйшлі на месца правядзення галоўнай урачыстасці з партрэтамі сваіх родных і блізкіх людзей, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны за Перамогу.
У 2017 годзе ў раёне працягвалася будаўніцтва і сельскагаспадарчых аб’ектаў, і жылля.
У Дружным быў здадзены першы дом, пабудаваны па дзяржзаказе.
Парадаваў год мінулы жыхароў Голацка. У аграгарадку адкрыўся новы мінімаркет «Арбуз» ПГУП «КС прадтавары». Яшчэ адзін магазін «Арбуз» адкрыўся ў Дружным.
У адноўленым сучасным будынку Дома культуры жыхары аграгарадка Голацк будуць сустракаць навагодняе свята. Такі цудоўны падарунак атрымалі яны ад Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Шанцавала ў гэтым годзе жыхарам пасёлкаў Дружны і Свіслач. Два грашовыя прызы ад беларускіх латарэй у памеры каля 10 і 12 тысяч рублёў атрымалі жыхары Свіслачы.
У 46-м туры рэкламнай гульні “Удача ў прыдачу”, якую праводзіць гандлёвая сетка “Еўраопт”, прызы па 1 тысячы рублёў атрымалі жыхаркі Блоні, Мар’інай Горкі і Свіслачы. А жыхарка Свіслачы Вольга Галавень выйграла кватэру ў Мінску!
Юбілеі
Сваё 525-годдзе сёлета адсвяткаваў аграгарадок Шацк.
* * *
У 2017 годзе беларуская міліцыя адзначыла 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў атрымалі ўзнагароды.
* * *
Таксама ў рэспубліцы адзначылі стагоддзе з часу ўтварэння Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
* * *
100-гадовы юбілей з дня ўтварэння адзначылі органы загс. І на працягу года ў аддзеле загс Пухавіцкага райвыканкама ўдзялялі асаблівую ўвагу падзеям пад лічбай 100. У маі зарэгістравана сотае дзіця — дзяўчынка Сафія, якая нарадзілася ў сям’і Марыі Сайновай і Алега Андранюка. А ў ліпені быў аформлены соты запіс акта аб заключэнні шлюбу. Шчаслівай парай сталі маладажоны Павел Засіменка і Марына Харытончык.