Да юбілейнай даты ў бібліятэках раёна пройдуць мерапрыемствы

У гэтым годзе святкуецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. З гэтай нагоды ў нашай дзяржаве  пройдзе шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі. Нямала цікавага запланавана правесці і ў нашым раёне.

1У раённай бібліятэцы ўжо працуе выстава “Гарнуся душою да слова”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кніга-друкавання. Яна ўключае ў сябе тры раздзелы. Першы раздзел мае назву “Родная мова — мой выток, мая аснова”. Тут можна знайсці літаратуру заснавальнікаў  кніга-друкавання: Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага. Таксама на паліцы можна ўбачыць кнігу, у якой расказваецца пра помнікі літаратуры Беларусі  X-XVIII стагоддзяў. Другі раздзел уключае  творы класікаў беларускай літаратуры: Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Івана Мележа і іншых. У трэцім раздзеле размешчаны самыя папулярныя кнігі беларускіх аўтараў новага стагоддзя: Святланы Алексіевіч, Людмілы Рублеўскай, Андрэя Федарэнкі, Алены Брава, Вольгі Тарасевіч і Адама Глобуса. Як адзначыла загадчыца  аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Таццяна Александровіч, літаратура новага часу карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод пухаўчан. Бібліятэкары плануюць папаўняць выставу: так, у  хуткім  часе  яе  папоўняць факсімільныя выданні Францыска Скарыны.

Арганізаваны выставы і ў  сельскіх  бібліятэках.Таксама да юбілейнай даты ва ўсіх бібліятэках раёна проходзіць акцыя “Чытайце беларускае”. У яе рамках чытачам прапануюць кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія, трэба адзначыць, пухаўчане чытаюць з задавальненнем. Так, напрыклад,  жыхары гарадскога  пасёлка Свіслач часцей за іншых  аддаюць перавагу беларускамоўнай літаратуры. Плануецца, што асноўная частка мера-прыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, адбудзецца ў верасні. У прыватнасці, пройдзе фестываль чытання “Ад Скарыны да сучаснасці”, будуць арганізаваны выставы і мерапрыемствы  да  Дня  беларускага пісьменства, Дня бібліятэк.

Святлана  ЛАБКОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *