Дзень снегу быў… снежным.

Зіма доўга не радавала нас снегам, але да  Сусветнага дня снегу надвор’е выправілася: снегу было дастаткова для таго, каб і на лыжы стаць, і на санках пакатацца, і пагуляць у снежкі.

Весела правялі час школьнікі на гарадскім  стадыёне, дзе прайшоў снежны фестываль.

Дзень снегу  адзначаецца, пачынаючы з зімы 2012 года па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, каб павысіць цікавасць да зімовых відаў спорту і прыцягнуць моладзь да актыўнага ладу жыцця.

Вучні гарадскіх школ, гімназіі і Голацкай СШ спаборнічалі ў лыжных і саначных  эстафетах, перацягванні каната, кіданні валёнка.

Самымі спрытнымі і хуткімі аказаліся вучні СШ №4  горада  Мар’іна  Горка. Другое месца  ў вучняў СШ № 3, а трэцяе — у Голацкай СШ.

Для ўсіх жадаючых на стадыёне  таксама арганізавалі  майстар-клас  ад  хакеістаў  раённай  каманды «Зорка» і далі магчымасць самастойна пакатацца на лыжах, санках, каньках.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *