Дзеці атрымалі падарункі ад вайскоўцаў.

1Напярэдадні Новага года ў вайскоўцаў в/ч 89417 склалася традыцыя наведваць аддзяленне “Дзіцячы сацыяльны прытулак  Пухавіцкага  раённага  сацыяльна-педагагічнага цэнтра” ў аграгарадку Дубраўка.  На мінулым тыдні камандзір брыгады  Дзмітрый  Кучук,  намеснік  камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце Аляксей Гвілава і  іншыя  афіцэры завіталі да дзяцей. Разам з вайскоўцамі казачны настрой выхаванцам прытулка стваралі галоўныя героі  чароўнага свята — Дзед Мароз і Снягурка.

Прадстаўнікі в/ч 89417 прыехалі не толькі з салодкімі пачастункамі: астатнія карысныя падарункі  яны пакінулі пад ёлкай, нібы сапраўдныя чараўнікі.3

— З брыгадай нас звязвае  шматгадовае сяброўства. Штогод вайскоўцы дораць радасць нашым дзецям, — расказвае загадчыца ўстановы Наталля Вернікоўская. — Зараз у нас знаходзяцца дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак. У сваіх сем’ях, на жаль, яны былі абдзелены ўвагай і цеплынёй, таму трэба бачыць іх эмоцыі, калі кожны індывідуальна атрымліваў свой падарунак з рук Дзеда Мароза.

Гасцям на памяць выхаванцы прытулка падаравалі зробленых сваімі рукамі анёлаў з бісеру. І дарослыя, і дзеці пакідалі святочную залу з усмешкамі, бо дарыць падарункі  не менш  прыемна, чым іх атрымліваць.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *