Дзеці ствараюць робатаў

У сярэдняй школе №2 горада Мар’іна Горка пачаліся заняткі па робататэхніцы  для  самых маленькіх  вучняў  —  першакласнікаў.

— Навучальная ўстанова падпісала дамову з ТАА “Школа робататэхнікі” і першая ў раёне арганізавала такія заняткі, — расказала дырэктар Дзіна Паўлава. — Фірма школе прадаставіла сваю камп’ютарную праграму і канструктар па тыпу Lego.  Пакуль дзеці ствараюць сваіх робатаў па ўзоры з дапамогай камп’ютараў: на маніторах пакрокава адлюстроўваецца ўвесь працэс з пачатку і да канца.

Адначасова яны вучацца разважаць і канструяваць, і ў перспектыве ўсё будуць прыдумваць самі. Але і цяпер дзецям цікава:  сабраныя імі робаты сапраўды могуць рухацца.

Наталля   ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *