Жывёлагадоўля працягвае пашавы рэжым.

 

Нягледзячы на каляндарную восень, у гаспадарках раёна працягваецца летне-пашавы перыяд. На малочнатаварным комплексе “Новае Сяло”  сельгасфіліяла “Дрычын” на пашы   знаходзяцца кругласутачна 630 кароў. На комплекс іх прыганяюць двойчы на дзень: на ранішнюю і вячэрнюю дойкі.

Аператары машыннага даення Шрына Поляк і Алена Забаўская.

Аператары машыннага даення Шрына Поляк і Алена Забаўская.

— У такім рэжыме будзем працаваць,  пакуль  дазволіць  надвор’е, — гаворыць памочнік брыгадзіра Алена Няборская. — У рацыёне жывёлы — камбікармы, зялёная маса з сіласам, мел,  іх яны атрымліваюць перад даеннем. На пашы знаходзяцца вада, соль і  іншыя дабаўкі. Кармоў у нас дастаткова, шмат сенажу і сіласу засталося з мінулага года. Сёлета земляробы таксама выдатна папрацавалі для  нашых патрэб.

Дойны статак на даільна-малочным комплексе складае 430 галоў. Працуюць тры аператары машыннага даення: Надзея Шрэйдар, Алена Забаўская і Ірына  Поляк.

Памочнік брыгадзіра Алена Няборская і жывелавод Анатоль Станкевіч.

Памочнік брыгадзіра Алена Няборская і жывёлавод Анатоль Станкевіч.

— Да свайго графіку работы мы ўжо прызвычаіліся. Раніцай і вечарам спяшаемся на працу, у астатні час паспяваем зрабіць свае гаспадарчыя справы, — расказвае Ірына Поляк. — У нас склаўся дружны  калектыў. У гэтым вялікая заслуга памочніка брыгадзіра Алены Няборскай. Яна вельмі добры і адкрыты чалавек.

Сярэднясутачны  надой  на  карову  на    даільна-малочным   комплексе складае 16 кілаграмаў  малака. Добра ідуць  справы з расцёламі:  толькі  ў  жніўні  на  комплексе нарадзіліся 105 цялят. Іх даглядае Зінаіда Глазава. Хутка колькасць цялятак у яе групе яшчэ павялічыцца.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *