Жыхары раёна больш актыўна пачалі клапаціцца аб нарыхтоўцы паліва

103494185_w640_h2048_kupit_drova_v_kieveЯк толькі пахаладала, жыхары раёна больш актыўна пачалі клапаціцца аб нарыхтоўцы паліва. Хаця да сезона халадоў неабходна рыхтавацца загадзя, але многія цягнуць да апошняга. Таму ў Пухавіцкім філіяле дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” ў гэтыя дні шматлюдна. Як паведаміў дырэктар філіяла Іван Турко, толькі ў верасні было прададзена 500 кубаметраў дроў. За 9 месяцаў гэтага года насельніцтву рэалізавана 3 тысячы 800 кубаметраў дроў і каля трох тысяч тон торфабрыкету, прадпрыемствам і арганізацыям раёна — 400 кубаметраў дроў і 4 тысячы 500 тон торфабрыкету.

Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *