Заззялі на сцэне зоркі

dscn9085-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f-2Прыемная навіна: Дзед Мароз і Снягурка ўжо ў Марінай Горцы. Датэрмінова прыбылі яны ў наш горад для таго, каб уручыць дыпломы  лаўрэатаў лепшым удзельнікам музычнага праектаЗапалі сваю зорку”, што доўжыўся цэлы год. Арганізатарамі  творчага спаборніцтва выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  і  раённы  цэнтр  культуры. На сцэне РЦК у мінулую сераду   адбыўся  галаканцэрт  “Калядныя  сустрэчы”,  які  сабраў  самых  паспяховых  удзельнікаў  праекта.

Арганізатары гала-канцэрта пастараліся зрабіць так, каб у гледачоў, якія сабраліся ў зале, было поўнае адчуванне каляднай казкі.  На сцэне быў прадстаўлены не проста набор канцэртных нумароў, а разгарнулася сапраўдная чароўная гісторыя. Абаяльны дамавёнак Кузя сабраў у чароўны куфэрак усе зоркі, што пакінулі на сцэне таленавітыя выканаўцы на працягу гэтага года, і нёс свой здабытак на баль да Дзеда Мароза і Снягуркі.  Па дарозе яму дапамагалі Фея і Папялушка, імкнуліся нашкодзіць разбойнікі  і Снежная Каралева. Але ў Кузі ўсё атрымалася, і зоркі зноў заззялі. Арганічна дапоўніла сюжэт і ўпрыгожванне сцэны, аснову якога склала традыцыйная беларуская выцінанка, складзеная ў далікатныя  марозныя  ўзоры.dscn9069-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

І сапраўдны цуд стварылі лаўрэаты музычнага праекта, якія прымалі ўдзел у гала-канцэрце. Шмат пазітыву прынесла Ганна Драчан, якая адкрывала канцэрт. Яе музычнае навагодняе віншаванне настроіла ўсіх на святочны лад. Джазавых нотак у добры настрой дабавілі Паліна Аўсянік і Дар’я Лазарчык. Падтрымалі святочную тэму і іншыя вакалісты:  Давід Яўцішын, Ілья Машлякевіч і Лілія Іванова — трыо юных выканаўцаў са Свіслачы, група “Фантазія” з сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка,  Ганна Яфіменка з Мар’інагорскай сярэдняй  школы №4, Алена Гілімовіч з Дубраўскай сярэдняй школы  і, канешне, Мілана Яцэвіч з РЦК.

Парадавалі і арганізатараў праекта, і гледачоў   цудоўнымі   танцавальнымі   нумарамі   харэаграфічныя  ансамблі  “Тандэм” і “Т-студио” раённага цэнтра культуры,  узорныя  харэаграфічныя  калектывы дзіцячых школ мастацтваў  “Імпульс”  са  Свіслачы  і  “Дубравушка” з Мар’інай Горкі.

dscn9049-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f“Запалілі” свае зоркі і музыканты. Шчырымі апладысментамі ўзнагародзілі гледачы гітарыста Уладзіслава Шыкуна. Прыемна было зноў убачыць на сцэне  баяніста  Паўла  Шайтанава.  Павел  у  гэтым  годзе  закончыў  Мар’інагорскі аграрна-тэхнічны каледж, дзе прымаў  актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці,  і  стаў  студэнтам   Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Радасна, што малады чалавек не страціў сувязь з раёнам, і  ёсць спадзяванне, што мы не раз  убачым   яго  ў  канцэртных  праграмах.

А яшчэ можна сцвярджаць, што ў нас можа з’явіцца свая Ванэсса Мэй.  Менавіта такое ўражанне склалася пасля выступлення скрыпачкі Альдоны Баганік. Яе музычны нумар — нешта зусім новае на канцэртнай сцэне. Сапраўды  заззяла  яшчэ  адна  зорка.

Будзем спадзявацца, што праект “Запалі сваю зорку”  працягнецца і  ў наступным годзе. І новыя таленты парадуюць жыхароў раёна сваёй творчасцю.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *