“Зарачанка” сабрала сяброў.

Спявае "Зарачанка".

Спявае «Зарачанка».

Гэты калектыў —  пастаянны ўдзельнік усіх раённых святаў.  Пачуць яго спевы можна не толькі на сцэне, але і на купальскім свяце, у полі на зажынках, падчас  іншых народных абрадаў, што праводзяцца ў раёне, бо адна з мэт дзейнасці калектыву  — сабраць і зберагчы культурную спадчыну нашых продкаў. Таму ў яго рэпертуары шмат твораў, якія нарадзіліся менавіта на нашай пухавіцкай зямлі.

Народны фальклорны ансамбль “Зарачанка” Блонскага сельскага Дома культуры ў мінулую суботу адзначыў 35 гадоў. “Зарачанка” збірае сяброў” — так называўся святочны канцэрт, што прайшоў на пляцоўцы каля Блонскага сельскага Дома культуры. 

Падарунак падрыхтавала "Зараначка".

Падарунак падрыхтавала «Зараначка».

Тры з паловай дзясяткі гадоў таму Зінаіда Яскевіч згуртавала вакол сябе людзей, улюбёных у народную песню.  Прыйшоў час, і менавіта яна знайшла для свайго дзецішча новага кіраўніка — Алену Петрусенка, якая ўзначальвае калектыў і да гэтага часу. За мінулыя гады ансамбль вырас ад местачковай творчай суполкі да вядомага за межамі рэгіёна калектыву. Падлічыць, колькі за гэты час было дадзена канцэртаў, у колькіх фестывалях і святах, тэлевізійных перадачах  артысты-аматары прымалі ўдзел, проста немагчыма. А сёння ў раёне без іх не абыходзіцца ні адзін канцэрт. Калі на сцэну выходзяць Святлана Жураў-ская, Алена Харламянкова, Вольга Крэк, Зоя Кунцэвіч, Алена Жукава, Лідзія Анкудовіч, Наталля Лісняк, Алена Петрусенка і Матвей Сяргееў, гледачы ведаюць,  што іх  чакае сустрэча з сапраўднымі прафесіяналамі.

Першыя ўдзельгікі ансамбля Кацярына Захарэвіч і Зінаіда Яскевіч.

Першыя ўдзельнікі ансамбля Кацярына Захарэвіч і Зінаіда Яскевіч.

Юбілей — гэта нагода сабраць сяброў. На пляцоўцы каля Блонскага сельскага Дома культуры сабраліся жыхары аграгарадка, якія добра ведаюць і паважаюць сваіх артыстаў. А на сцэну выйшлі калегі па творчым  цэху. Павіншаваць “Зарачанку” прыехалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Рэчанька” Голацкага сельскага Дома культуры, дырэктар якога Алена Сачак паднесла юбілярам каравай з мукі, якую намалолі з зерня,   сабранага ў полі, дзе “Зарачанка” дарыла свае песні хлебаробам.

Аляксей Казючыц і ансамбль з Пухавіч.

Аляксей Казючыц і ансамбль з Пухавіч.

Павіншаваць юбіляраў прыйшлі і суседзі з аграгарадка Пухавічы. Яны для ўсіх падрыхтавалі сапраўдны творчы сюрпрыз: на імправізаванай сцэне адбылася прэм’ера сумеснага музычнага нумара, які падрыхтавалі  вакальны калектыў Пухавіцкага СДК і Аляксей Казючыц, адзін з самых яркіх вакалістаў нашага раёна.

Падарунак ад дукорскіх "Сябровак".

Падарунак ад дукорскіх «Сябровак».

 

Свой творчы падарунак зрабіла вядомаму калектыву і маладая спявачка з Мар’інай Горкі Аляксандра Карнейчык. І гэта выступленне не было выпадковым, бо ў “Зарачанцы” спявае яе бабуля. І любоў да песні ў Аляксандры менавіта ад яе.

Лагічным было з’яўленне на сцэне і папулярнага жартоўнага гурту “Сяброўкі” Дукорскага сельскага Дома культуры. Бо ў двух калектываў адзін кіраўнік  — Алена  Петрусенка. А ў “Сяброўках”  спявае яе мама  — Любоў Валяр’янаўна.

Ансамбль “Зарачанка” рыхтуе сабе змену. Пад крылом таленавітых артыстаў-аматараў нараджаецца новая зорка — дзіцячы гурт “Зараначка”,  які таксама падрыхтаваў падарункі для сваіх педагогаў.

Шчырыя апладысменты ад гледачоў.

Шчырыя апладысменты ад гледачоў.

Акрамя творчых, на юбілеі гучалі і афіцыйныя віншаванні. Віншавальны адрас ад імя намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Наталлі Чарнышовай зачытала дырэктар раённага Цэнтра культуры Аксана Жаромская, якая таксама ўручыла ганаровыя граматы ўсім удзельнікам ансамбля. Ад імя  Блонскага сельскага выканаўчага камітэта віншаванні калектыву перадала сакратар сельвыканкама Таццяна Такмачова. Гучалі віншаванні і ад тых, хто лічыць сябе сапраўднымі прыхільнікамі творчасці калектыву — былых удзельнікаў ансамбля, мясцовых жыхароў, прадстаўнікоў розных творчых аб’яднанняў раёна.

Свята прайшло. Наперадзе ў калектыву новыя творчыя праекты.

Наталля ПАРХОМЧЫК. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *