Заўтра ў Пухавіцкім раёне пройдуць восеньскія кірмашы

У Мар’інай Горцы і пасёлку Дружны кірмашы будуць праводзіцца кожную суботу, а ў гарадскім пасёлку Праўдзінскі — праз суботу.

1348491848234584Прадукцыю прадставяць сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, фермерскія гаспадаркі і іншыя вытворцы. Можна будзе набыць зерне,  агародніну, мёд, свежую рыбу, мяса, яблыкі,  саджанцы дрэў,  кустоў,   кветкі.   Удзел у кірмашы прымуць і пераапрацоўчыя прадпрыемствы.ГП ТАА «Пухавічыгандаль» і раённае спажывецкае  таварыства падрыхтуюць кулінарную прадукцыю, кандытарскія вырабы і іншыя харчовыя тавары.Будзе наладжаны гандаль прамысловай групай тавараў.  Свае вырабы прапануе раённы камбінат бытавога абслугоўвання. У Мар’інай Горцы   гандлёвыя рады размесцяцца на прывакзальнай плошчы. У пасёлку Праўдзінскі — на плошчы каля Дома культуры, у пасёлку Дружны — на пляцоўцы па вуліцы Чэпіка, каля аўтастаянкі.

Першы   кірмаш адбудзецца  ў суботу, 24 верасня. Пачатак у 9.00 гадзін

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *