Каманда Пухавіцкага раёна прыняла ўдзел у абласным веласіпедным туры

Команда районаКаманда Пухавіцкага раёна прыняла ўдзел у абласным веласіпедным туры, прысвечаным 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Велапрабег праводзіўся ў Крупскім раёне, удзельнікі праехалі па маршруце «горад Крупкі — возера Сялява, зона адпачынку «Камсамольскі бераг». Працягласць тура склала 35 кіламетраў. У ім прынялі ўдзел каманды работнікаў структурных падраздзяленняў Мінскага аблвыканкама, прадстаўнікі Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, абласных ведамасных арганізацый, раённых выканаўчых камітэтаў. Узначальваў велапрабег намеснік старшыні Минаблвыканкама Віктар Сірэнка. На трасе ўдзельнікаў велапрабегу вітаў губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра.

 Пасля велапрабегу ўдзельнікі спаборнічалі ў спартыўных конкурсах. Каманда нашага раёна прыняла ўдзел у  «Кіданні валёнка», дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Святлана  УЛАДЗІМІРАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *