Каменная сякера і медныя “барацінкі” захоўваюцца ў Дрычыне
У музей Дрычынскай базавай школы мяне прывяла цікаўнасць: некалі пачула аб тым, што там захоўваецца зуб маманта. Вельмі хацелася на яго пагля-дзець. Вось і сабралася ў госці. Калі паведаміла сённяшняй гаспадыні музея, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Жанне Давыдавай, з якой нагоды прыехала, яна, канешне, па-смяялася, бо гэта толькі чуткі: такога дзіўнага экспаната ў іх няма. Але, як высветлілася, ёсць нямала такога, што выклікае здзіўленне, будзіць фантазію і наогул уражвае.
Першае, да чаго я накіравалася — вітрына з каменнымі прыладамі працы (паўплывала даўняе захапленне археалогіяй). Пад шклом там ляжаць крэм-ніевыя рубілы, каменныя сякеры — зусім як на малюнках у розных школьных і вузаўскіх падручніках. Як расказала Жанна Іванаўна, усё гэта з гарадзішча каля вёскі Паддуб’е, якое ў 1985 годзе абследавалі археолагі з Нацыянальнай акадэміі навук. Частку з таго, што знайшлі падчас работ, навукоўцы перадалі ў школьны музей.
Само гарадзішча ад Дрычына недалёка — улетку туды можна і ў паход схадзіць. Тым больш, што складваецца вельмі цікавы маршрут — каля вёскі Паддуб’е рэальна пабачыць месца, дзе напрыканцы эпохі каменнага веку жылі нашы далёкія продкі, разгледзець, наколькі гэта цяпер магчыма, як яны арганізоўвалі сваё пасяленне. А затым у музеі ў Дрычын-скай школе патрымаць у руках сапраўдныя старажытныя прылады працы, паразмаўляць аб часах далёкіх. Чым не ідэя для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, як з кары-сцю правесці які-небудзь вольны суботні дзень.
У дрычынскім музеі можна адчуць сябе і са-праўдным даследчыкам, і паламаць галаву над самай сапраўднай археала-гічнай загадкай. Там ёсць рэч, прызначэнне якой пакуль што невядома. Гэта “цікавая парачка”, якую складаюць частка косткі нейкай вялікай жывёліны і гладкі авальны каменьчык. Костка даволі роўна абабіта каля сустава, унутры полая — выглядае як невялікая чашка. А каменьчык ідэальна кла-дзецца ў гэтую ёмістасць, ён як прыцёрты. Усё разам выглядае як маленькая ступка, у якой можна расцерці некалькі зярнят ці маленькую жменьку засушаных лекавых раслін. А ступка гэта ці выпадкова скампанаваныя элементы — ніхто не ведае. Вось і загадка, над якой можна папрацаваць. Ёсць нагода звярнуцца да спецыяльнай літаратуры.
Яшчэ ў музеі даволі цікавы этнаграфічны раздзел, дзе сабрана шмат рэчаў, якімі карысталіся сяляне стагоддзе таму. Тут можна даведацца, з дапамогай якога прыстасавання плялі лапці, у чым насілі ваду ці квас на поле, у чым захоў-валі каўбасы і як выглядала “прагулачная” люлька для сялянскіх немаўлят. Цікавы экспанат і калыска “стацыянарная”: майстар, які рабіў яе, не выкарыстаў ніводнага цвіка.
Як і ў любым школьным краязнаўчым музеі, тут ёсць зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, дзе захоўваецца нямала цікавых дакументаў і ўспамінаў, нават такіх, што ідуць уразрэз з афіцыйнымі версіямі падзей. Жанна Іванаўна паказала мне лісток з успамінамі аб першым дні вайны настаўніка Каробавіцкай школы Уладзіміра Несцеравіча Канаша, якія пачынаюцца словамі: “Быў пахмурны дзень…”. Але ва ўсіх крыніцах, што расказваюць аб пачатку вайны, даводзілася чытаць, што 22 чэрвеня 1941 года ярка свяціла сонца. Так, дарэчы, было ў Мінску. А на Пухавіччыне, выходзіць, сонца закрывалі хмары, і, магчыма, ішоў дождж. Факт, магчыма, і дробны, але гісторыя складаецца з разнастайных фактаў, у тым ліку і не значных на першы погляд.
Ёсць у экспазіцыі музея сапраўдныя лістоўкі Ру-дзенскага падпольнага райкама партыі (для тых, хто не ведае: некалі існаваў не толькі Пухавіцкі, але і Ру-дзенскі раён). У іх у асноўным весткі з фронту. Ёсць і першы нумар газеты “Звязда”, які выйшаў у чэрвені 1942 года. Нямала рэшткаў зброі і элементаў ваеннай амуніцыі, як савецкай, так і нямецкай. Усё знойдзена на палях вакол Дрычына. Як расказала Жанна Іванаўна, раней прыносілі шмат такіх знаходак, цяпер яны трапляюцца радзей. Але прыкладна раз у тры гады што-небудзь цікавае мясцовыя жыхары прыносяць.
Захоўваюць у музеі і памяць аб земляках, якія перажылі вайну: змагаліся на франтах, дапамагалі партызанам, нацярпеліся жаху ў нямецкіх лагерах.
Краязнаўчы музей Дрычынскай базавай школы жыве сваім жыццём. Тут праходзяць урокі гісторыі, на якіх Жанна Іванаўна дазваляе не толькі паглядзець на старажытныя артэфакты праз шкло вітрыны, але і патрымаць іх у руках. Сюды людзі працягваюць прыносіць свае незвычайныя знаходкі і тое, што шмат гадоў зберагалі дома як каштоўнасць. З ліку такіх паступленняў — дробныя медныя манеты (соліды) Вялікага княства Літоўскага XVII стагоддзя з выявай конніка, якія ў народзе пра-звалі “барацінкі”. Чаканілі такія ў Брэсце. А знайшлі некалькі штук на адным з агародаў у Дрычыне. Яшчэ адзін цікавы падарунак — ікона, напісаная на дошцы. Як сказалі спецыялісты, яна не мясцовая. Тэхніка пісьма блізкая да той, што была распаўсюджана ў паўднёвых рэгіёнах краіны.
Адным словам, у края-знаўчым музеі Дрычын-скай базавай школы ёсць свае скарбы, пра якія цікава было даведацца. Але ёсць і свае праблемы. Жанна Іванаўна, напрыклад, марыць зрабіць інтэр’еры свайго музея больш сучаснымі. А для гэтага трэба набыць новыя вітрыны і стэнды. Восенню гэтага года школа будзе адзначаць 150-годдзе. Магчыма, не-хта з яе выпускнікоў альбо тых, каго запросяць на такі значны юбілей, задумаецца аб добрым падарунку навучальнай установе. Тады ёсть сэнс успомніць пра школьны музей. Яго пад-трымка будзе добрым укладам у дастойную справу.