Корманарыхтоўчая кампанія праходзіць ў нашым раёне

 У гаспадарках  на нарыхтоўцы  кармоў будзе працаваць 34 кормаўборачныя камбайны,  42 трактарныя касілкі,  32 прэс-падборшчыкі, іншыя машыны і прычапны інвентар.Згодна з планам, першым укосам будзе скошана 11 095 гектараў шматгадовых траў. У гэтым годзе сельгасарганізацыям раёна неабходна нарыхтаваць  больш за 10 тысяч тон сена,  139 тысяч тон сенажу і 141 500 тон  сіласу.

укосыыыыыыыыыыыУ РСДУП “ЭБ “Зазер’е” нарыхтоўку кармоў  пачалі ў аўторак. Наступіў аптымальны тэрмін для нарыхтоўкі  траў першага ўкосу.  Важна працаваць максімальна якасна і аператыўна, пакуль усталявалася спрыяльнае надвор’е. Зараз сонца і легкі ветрык — добрыя памочнікі.

— Сёлета нам неабходна нарыхтаваць 14 868 тон сенажу. Атрымаць гэты зялёны корм плануем з 584 гектараў шматгадовых  траў і лугавых угоддзяў, — расказвае галоўны аграном Ала Лашнец. —  Плануем нарыхтаваць 2 тысячы 800  тон сена і больш за 11 тысяч тон сіласу. Тэхніка ў нас ёсць, людзі працуюць з добрым настроем.   Думаю, што дзве нашы малочнатаварныя фермы — “Пярэжыр” і “Зазер’е” кармамі мы забяспечым. Зараз закладваем сянажныя ямы на МТФ “Зазер’е”.

Закладка сенажу —справа, якая  патрабуе зладжанай работы ўсіх звенняў тэхналагічнага ланцужка.  На палях цяпер працуюць два кормаўборачныя камбайны. Імі кіруюць вопытныя механізатары Сяргей Цыганкоў і Мікалай Куліш. На касьбе шматгадовых траў працуюць Рыгор Вітушка і Уладзімір Сарнацкі.  Сяргей Баразна і Анатоль Карповіч не першы год нарыхтоўваюць сена.  Анатоль і Аляксандр Каваленкі, Сяргей і Аляксандр Карэлыя, Алег Клінцоў, Міхаіл Крот, Віктар Новак, Аляксандр Казлоўскі і Павел Навічыхін адвозяць сянаж на малочнатаварныя фермы, дзе Пётр Дядзюля і Валерый  Каверчык на пагрузчыку трамбуюць сянаж у ямы. Працэс утрамбоўвання ідзе бесперапынна,  таму Петр Усцінавіч і Валерый Фёдаравіч працуюць па зменах і днём, і ўначы. Яны разумеюць, наколькі важна падрыхтаваць якасны корм для жывёлы.

Укосыыыыы 2— Ёсць тэхналагічныя рэгламенты нарыхтоўкі грубых сакавітых кармоў. У адпаведнасці з імі мы і працуем. Галоўныя паказчыкі — вільготнасць, тэмпература і шчыльнасць трамбоўкі. Кантралююць гэта спецыялісты кармавой лабараторыі РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”, — адзначае намеснік дырэктара па раслінаводстве Аляксей Майсеенка.  — Мы самі зацікаўлены ў тым, каб нарыхтаваць якасны сянаж. Гэты корм утрымлівае вялікую колькасць пажыўных рэчываў.

У РСДУП “ЭБ “Зазер’е” пра простую формулу “сакавіты корм —  высокія надоі” ведаюць добра. І стараюцца прымяняць яе на практыцы. У сельгасарганізацыі паступова пераходзяць на бабовыя культуры, таму што яны не патрабуюць унясення мінеральных удабрэнняў. Відавочна і матэрыяльная эканомія. Сёлета ўжо падсеялі 350 гектараў шматгадовых  траў з бабовымі кампанентамі. На добры вынік земляробы спадзяюцца ўжо ў наступным годзе. Акрамя гэтага, культурныя пашы стараюцца размяшчаць каля малочнатаварных ферм, каб далёка  не пераганяць жывёлу. Зараз рыхтуюць  палепшаную пашу каля МТФ “Пярэжыр”.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *