Маладзёжны працоўны атрад дапамагаў камунальнікам

DSCN4811 (копия)Яшчэ адзін маладзёжны  працоўны атрад, сфарміраваны раённым камітэтам ГА «БРСМ», завяршыў сваю дзейнасць. Юнакі і дзяўчаты  аказвалі дапамогу работнікам УП «Жылцепласэрвіс» КГ   у іх важнай  і патрэбнай справе па добраўпарадкаванні тэрыторый. Працай маладых людзей засталіся задаволены, аб чым   паведаміла  намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірына Зянько.

Падчас дзейнасці атрада падлеткі займаліся і іншымі цікавымі справамі. Яны правялі «Адкрыты дыялог» па тэме «Моладзь — будучыня краіны»,   дзе абмеркавалі магчымасці, якія дае моладзі студатрадаўскі рух. У большасці сваёй маладыя людзі прытрымліваюцца думкі, што  падлеткам трэба даваць магчымасць  працаваць. Летам шмат вольнага часу, і хочацца правесці яго з карысцю. Падлеткі ўжо разумеюць, што не варта ўвесь час праводзіць за камп’ютарам. І з рэальным жыццём трэба знаёміцца. Ды і заробленыя грошы ні для каго лішнімі не будуць.

Вядома, з арганізацыяй працы падлеткаў звязана шмат праблем. Гэта і  працягласць працоўнага дня, і асаблівасці  ў аплаце, і больш пільны кантроль за выкананнем правіл тэхнікі бяспекі. Таму раённы камітэт ГА «БРСМ» удзячны прадпрыемствам, якія ў гэтым годзе падтрымалі ініцыятыву і прынялі маладзёжныя працоўныя атрады.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *