Медыцынскія работнікі адзначылі сваё прафесійнае свята

Упершыню ў Праўдзінскую бальніцу мне давялося прыехаць не па працы, а каб наведаць па просьбе знаёмых, якія паехалі жыць за мяжу,  жанчынушто  перанесла цяжкі інсульт. Трэба сказаць, што ўражанні ад той паездкі засталіся дваякія: з аднаго боку, сумна было бачыць чалавека, пакінутага самымі блізкімі людзьмі, з другогамы адчулі, што да яе ставяцца ў бальніцы падобраму, са спачуваннем, імкнуцца аблегчыць пакутыГутарыць з урачом і медсёстрамі нам было вельмі прыемна. Разам з тымзусім не гарманіравала з гэтым абстаноўка, у якой нам давялося сустрэцца: бальніца вельмі даўно не ведала рамонту

IMG_5599 копияІ ўсё ж у гэты раз я ехала ў Праўдзінскі з лёгкім сэрцам, таму што з’явілася магчымасць напярэдадні  прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў напісаць некалькі  добрых слоў пра калектыў гэтай бальніцы.Яшчэ на пад’ездзе я заўважыла, што ў будынку  быў праведзены рамонт: падказалі новыя шклопакеты. Аказалася, яны — не адзінае, што памянялася тут.

— Ужо год прайшоў пасля заканчэння рамонту першага паверха і нашага перасялення, — расказвае загадчыца бальніцы Таццяна Плісневіч. — Мы так чакалі гэтага моманту! Цяпер у стацыянары зусім іншыя ўмовы для хворых і персаналу. Чыста, прасторна. Рамонт правялі і ў лабараторыі. Зараз стараемся  абнавіць мэблю. Пачалі, безумоўна, з замены старых  ложкаў для пацыентаў. 

— Працаваць у такіх умовах вельмі  прыемна, — кажа паставая медыцынская сястра  Таццяна  Нахват, якая прыйшла ў бальніцу з першага дня яе існавання. Ужо даўно магла б пайсці на заслужаны адпачынак, але па-ранейшаму ў сваю змену спяшаецца на працоўнае месца, каб і далей дапамагаць людзям.

Таццяна Пятроўна, як кажуць пацыенты і калегі, чалавек добрасумленны і душэўны. А яшчэ здольны выручыць любога калегу. «Таму што так трэба!» —заўсёды казала яна сабе і суткамі працавала, калі была неабходнасць кагосьці падмяніць.

—Хочацца, вядома, каб на змену нам прыходзілі маладыя  кадры, — кажа Таццяна Пятроўна.— Умовы ж для нармальнай працы ёсць.

IMG_5616 копияРамонт у бальніцы, безумоўна, справа  выдатная. Але не менш значна для пацыентаў тое, як персанал выконвае  свае абавязкі. Аб  калектыве   Праўдзінскай бальніцы  мне даводзілася чуць  шмат  добрых  водгукаў.

—Мае калегі сапраўды добрыя спецыялісты і цудоўныя людзі, — кажа загадчыца бальніцы Таццяна Плісневіч. — Толькі самыя лепшыя словы магу сказаць пра старшую медсястру Вольгу Зубарэвіч, санітарку Марыю Рысявец, нашага рэгістратара Ганну Аніськову, участковую тэрапеўтычную медсястру Святлану Рамановіч, якая раней працавала з педыятрам і таму ведае з  самага  дзяцінства многіх жыхароў нашага пасёлка.

Аднак прыкладна 70 працэнтаў нашага  персаналу — работнікі пенсіённага ўзросту. Нягледзячы на тое, што мы можам аказаць садзейнічанне маладым спецыялістам у вырашэнні жыллёвай праблемы, маладыя ўрачы не хочуць заставацца працаваць у сельскай бальніцы. Так што кадравая праблема для нас вельмі актуальная. Канечне, нашы людзі хацелі б атрымліваць значна большы спектр паслуг, чым тыя, што мы можам прапанаваць. І вузкія спецыялісты нам вельмі патрэбны.Урачы бальніцы, якая набывае паступова рысы хай невялікай, сельскай, але даволі сучаснай медыцынскай установы, спадзяюцца на абяцаны вялікі сёлетні выпуск студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў і вераць, што моладзь усё ж не пабаіцца  ехаць у глыбінку, дзе жывуць і таксама хварэюць людзі…

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *