Надзвычай багатым на ўзнагароды стаў гэты навучальны год для юных талентаў Дружненскай дзіцячай школы мастацтваў

Скарбонку іх дасягненняў папоўнілі 35 дыпломаў і 3 граматы. На святочнай лінейцы, якая стала яркім завяршальным акордам года,  панаваў толькі добры настрой і шчырыя ўсмешкі.

фото (копия) 2Ва ўрачыстай абстаноўцы свае дыпломы і каштоўныя прызы атрымалі вучні дэкаратыўна-прыкладнога аддзялення, якія напрыканцы мая ўдзельнічалі ў III-м абласным фестывалі дзіцячай народнай творчасці “Калыска талентаў”  у  горадзе  Клецк.  Выдатна праявіў сябе Ціхан Ляскоўскі — ён заваяваў дыплом I-й ступені  і  атрымаў радыётэлефон у падарунак. Ціхан займаецца разьбой па дрэве ў Вячаслава Валялкіна. Журы адзначыла і іншых  талентаў  з  Дружнага.  Дыпломы  II-й ступені атрымалі Лізавета Лібар (роспіс па шкле), Ксенія Адлерберг і  Асман Этхемаглу (кераміка), Лізавета Філіпава (бісерапляценне).  З узнагародамі і дыпломамі з  фестывалю таксама вярнуліся Ганна Голад, Рэната Жыдко, Вікторыя Скараход, Аляксандра Атрошкіна, Дзяніс Цялкоў і Арсеній Гарнастаеў.

— Радасна, што “Калыска талентаў” атрымалася для  нас ураджайнай на дыпломы. Дзеці вярнуліся з выдатным настроем і натхненнем, —  задаволена вынікамі фестывалю дырэктар Лілія Калеснікава. —  Гэтыя ўзнагароды, безумоўна, заслужаныя. Нашы вучні плённа папрацавалі, праявілі фантазію і творчасць.  Акрамя гэтага, яны мелі магчымасць параўнаць свае работы з работамі вучняў іншых школ мастацтваў.

Зараз у дружненскіх талентаў летнія канікулы. У верасні яны зноў прыйдуць  на заняткі ў школу мастацтваў. Дзеці будуць маляваць, спяваць, танчыць, рабіць рэчы з розных матэрыялаў… Карацей, займацца творчасцю. Да гэтых захопленых любімай справай людзей абавязкова далучацца і іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі: набор вучняў на будучы год у школе ўжо пачаўся.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *