На палях працуюць гараджане

DSCN1295 (копия)Падрыхтоўка палёў пад пасевы ўключае ў сябе розныя віды работ. У іх ліку і сбор камянёў, якімі старажытны ляднік шчодра здобрыў нашы земліВалуны, якія штогод зноў і зноўвырастаюцьна палеткахперашкаджаюць працы сельскагаспадарчай тэхнікіТаму  збору камянёў і ўдзяляецца вялікая ўвага. Штогод з гэтай праблемай сельгаспрадпрыемствам дапамагаюць спраўляцца  работнікі іншых арганізацый раёна

Ужо тыдзень з райцэнтра адпраўляюцца аўтобусы  з людзьмі ў розныя гаспадаркі раёна. Напрыклад, у мінулы чацвер на адным з палёў эксперыментальнай базы “Зазер’е” працавалі прадстаўнікі райвыканкама, раённай ветэрынарнай станцыі, вучэбна-курсавого камбіната,  раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У гаспадарцы паклапаціліся, каб для памочнікаў максімальна аблегчыць нялёгкую працу:  самыя вялікія камяні  падбіраў каменяўборшчык, прыстасаваны да трактара МТЗ-82, на якім працаваў механізатар Сяргей Тамашэвіч.  Ён і расказаў, што поле ў 52 гектары, на якім працавала зборная каманда, рыхтуюць пад  ячмень.

На мінулым тыдні 172  прадстаўнікі гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый  працавалі на палетках ААТ ”Аграсімвал”, “Ражджэственскае-агра”, “Шацк”, “Зазерка”, “Вецярэвічы”, ПЗ “Індустрыя” і іншых гаспадарак раёна. На 7 красавіка камяні сабраны на 3394 гектарах.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *