На палях сялянска-фермерскай гаспадаркі “Высокая старына” хуткімі тэмпамі ідзе ўборка салодкіх караняплодаў

Сялянска-фермерская гаспадарка “Высокая старына” адзіная ў раёне займаецца вырошчваннем цукровых буракоў. З сярэдзіны верасня на палях хуткімі тэмпамі ідзе ўборка салодкіх караняплодаў. Ужо ўбрана больш за 60 працэнтаў ад агульнай плошчы, штодзень палеткі скарачаюцца на 10-15 гектараў.

2

Міхаіл Мінц

— Цукровыя буракі мы вырошчваем больш за 10 гадоў. Гэта асноўны лакаматыў нашай фермерскай гаспадаркі, які прыносіць значны прыбытак, — расказвае кіраўнік Генадзь Вішнякоў. — Сёлета пад цукровыя буракі адвялі 300 гектараў. Мы крыху рызыкавалі, калі сеялі іх на такой вялікай плошчы, таму што ў мінулым годзе ўраджайнасць была  нізкай: 150-200 цэнтнераў з гектара. Аднак рызыка цалкам апраўдалася: сёння сярэдняя ўра-джайнасць салодкіх караняплодаў складае больш за 650 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым лепшыя ўчасткі мы яшчэ не выкапалі. Плануем дасягнуць небывала высокага паказчыка ўра-джайнасці — 700 цэнтнераў з гектара.

Дарэчы, цукровыя буракі з пухавіцкіх палёў сёлета маюць самую высокую ўраджайнасць у Мінскай вобласці.

Для вырошчвання гэтай  высокатэхналагічнай культуры патрабуецца шмат намаганняў  і   затрат. У гаспадарцы ёсць уся неабходная тэхніка для вырошчвання і ўборкі цукровых караняплодаў. Зараз на палетках працуюць два буракаўборачныя камбайны.  Адзін з іх — нямецкай вытворчасці — набылі ў гэтым годзе. Працуе на ім механізатар Дзмітрый Козел. За рулём другога — французскага камбайна  — шчыруе Усцін Козел.

Значна дапамагае ў працэсе ўборкі спецыяльны пагрузчык, які не толькі за-гружае буракі ў машыны, але і адразу ачышчае іх. За гэты этап работы адказвае механізатар Міхаіл Мінц.

Дзмітрый Козел

Дзмітрый Козел

— У мінулыя гады на адным камбайне прыходзілася працаваць у дзве змены. Цяпер работа вядзецца толькі днём, — працягвае  Генадзь Вішнякоў. — Мы абавязкова захоўваем увесь тэхналагічны працэс, стараемся своечасова выканаць усе работы.  Аднак важную ролю адыгрываюць таксама ўмовы надвор’я. Калі ў мінулым годзе было вельмі суха, то сёлета “нябесная канцылярыя” парадавала нас дажджамі. Частыя ападкі паспрыялі добраму ўраджаю.

На адвозцы караняплодаў задзейнічана сем адзінак тэхнікі. За дзень у сярэднім вадзіцелі адгружаюць 500 тон буракоў. З фермерскіх палёў салодкі груз трапляе на ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”. Па словах кіраўніка гаспадаркі, у наступным го-дзе пасяўную плошчу гэтай цукровай культуры павялічаць. Цалкам убраць і вывезці з палёў ураджай гэтага года плануюць да 10 лістапада.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *