Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылася сустрэча з ветэранамі афганскай вайны

Традыцыйная сустрэча з ветэранамі афганскай вайны і членамі сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых адбылася ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

IMG_2349 копияУ гэты дзень на сустрэчу прыходзяць не толькі тыя, хто пацярпеў ад ваенных дзеянняў, але і прадстаўнікі службаў і арганізацый нашага раёна. Ідзе шчырая размова аб праблемах, якія хвалююць людзей.Але найперш, вядома, гучаць словы падзякі ветэранам афганскай вайны за іх мужнасць, вернасць ваеннай прысязе, за імкненне ў мірны час захоўваць памяць аб аднапалчанах,  за жаданне весці ваенна-патрыятычную работу сярод моладзі.

Да прысутных з прывітальным словам звярнулася намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Ішуцінава. Яна прыгадала лютаўскія дні 1989 года, калі скончылася афганская вайна. Тады кожны, здавалася, разумеў, як добра, што больш ніхто не адчуе гора страт. Сёння каштоўнасць мірнага неба разумеецца намі, напэўна, не менш, чым 27 год таму, бо вайна ідзе зусім побач: людзі ваююць там, дзе мы і не думалі. Таму мы ўсе марым і імкнемся да таго, каб у нашай краіне не здарылася нічога падобнага.

Якая бывае вайна, маладым могуць расказаць тыя, хто прайшоў праз баявыя дзеянні. Таму вельмі важна, каб воіны-інтэрнацыяналісты сустракаліся з моладдзю, расказвалі пра перажытае.

Здароўя, дабрабыту, міру і спакою жадалі ветэранам камандзір 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння Аляксей Папоў, намеснік камандзіра брыгады Аляксей Гвілава, ваенны камісар Уладзімір Алейнік, старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Віктар Болдыраў, першы сакратар ГА БРСМ Таццяна Красікава.Ветэраны-афганцы шчыра дзякавалі за кранаючую да слёз канцэртную праграму і ўвагу, якая традыцыйна адчуваецца з боку раённых уладаў да гэтай катэгорыі вайскоўцаў і членаў сем’яў загінуўшых.

А вось пытанняў у ветэранаў-афганцаў з кожным годам становіцца ўсё менш. Але не таму, што праблем не бывае, — проста вырашаюцца яны ў рабочым парадку. І жаданне ў ветэранаў цяпер адно на ўсіх: галоўнае, каб не было вайны…

Алена ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *