Пачаўся новы навучальны год.

IMG_4322Адукацыйныя ўстановы нашай краіны 1 верасня зноў адкрылі свае дзверы для навучэнцаў: пачаўся новы навучальны год.

Падзея гэта радасная і адказная адначасова. Асабліва для першакласнікаў і выпускнікоў. І адных, і другіх на лінейках сустракалі як герояў дня: усмешкамі, віншаваннямі, выбліскамі фотакамер. Ад гэтага — асаблівыя эмоцыі і хваляванне.

Для першакласнікаў зараз усё па-сапраўднаму, амаль па-даросламу: і настаўнік, і клас, дзе адбудзецца нямала адкрыццяў, і новыя сябры.

А для старшакласнікаў, якія з настальгіяй успамінаюць сябе, трымаючы за руку першаклашак, многае ўжо пройдзена, і гэты год у школе — апошні.

Для настаўнікаў гэты дзень таксама заўсёды асаблівы. Яны рады новай сустрэчы са сваімі вучнямі і гатовы весці іх далей па дарозе ведаў. Адметным гэты навучальны год стане яшчэ і таму, што з першага верасня ўступаюць у сілу некаторыя новаўвядзенні, якія закрануць і праграмы навучання, і арганізацыю навучальнага працэсу.

Першы званок у гэтым годзе сабраў усіх школьнікаў на першы ўрок «Беларусь— мая Айчына».

Алена Шантыка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *