Прадпрыемствы і арганізацыі раёна разам  з  хлебаробамі.

Трактарысты УП "Жылцепласервіс" КГ Дзмітрый Гулякевіч и Мікалай Барадака працавалі камбайнерами ў ААТ "Пухавицкі райаграсервіс.

Трактарысты УП «Жылцепласервіс» КГ Дзмітрый Гулякевіч и Мікалай Барадака працавалі камбайнерами ў ААТ «Пухавіцкі райаграсервіс».

 

Практычную дапамогу на перыяд уборкі ўраджаю гаспадаркам аказваюць іншыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Сёлетні сезон не стаў выключэннем.  

Работнікі УП “Жылцепласэрвіс” КГ штогод задзейнічаны на палетках раёна падчас уборачнай кампаніі.  У гэтым годзе  быў самы шматлікі дэсант. Трактарысты-машыністы і вадзіцелі камунальнага прадпрыемства працавалі ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, ААТ “Ражджэственскае-агра” і іншых гаспадарках.

Да калектыву ЭБ “Зазер’е” далучыліся трактарысты-машыністы пухавіцкага лясгаса, УП “Пухавіцкае ПМС” і вадзіцель МАЗа з філіяла “ДЭУ-68” РУП “Мінскаўтадор-Цэнтр”.  Трактарыст-машыніст гэтага дарожнага прадпрыемства працаваў таксама ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.

Разам з мясцовымі механізатарамі на палетках ААТ “Вецярэвічы” шчыравалі  трактарысты-машыністы пухавіцкага лясгаса і вадзіцель  ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод”. У ААТ “Агра-Абярэг” таксама быў накіраваны трактар з ДЛГУ “Пухавіцкі лясгас”.

Вадзіцелі УП "Жылцепласервіс" КГ Уладзімір Сяўзюк і Васіль Клімко перавозілі збожжа ў ААТ "Індустрыя".

Вадзіцелі УП «Жылцепласервіс» КГ Уладзімір Сяўзюк і Васіль Клімко перавозілі збожжа ў ААТ «Індустрыя».

Дапамогу ў бітве за ўраджай аказаў таксама Пухавіцкі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”. Тэхніка і людзі працавалі на палях ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” і    ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.

ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” і сельгасфіліялу “Дрычын”  дапамог тэхнікай  таксама філіял “ДРСУ №169”  КУП “Мінаблдарбуд”.

На землях ПСУ “Рудзенскае” збожжа новага ўраждаю ўбіралі пры дапамозе тэхнікі ААТ “Рудзенск”. ААТ “Машчарчпрад” накіравала свой працоўны атрад у СУП “Дукора-Агра”.  Тэхніку і людзей філіяла “ЦЭЦ-5” РУП “Мінскэнерга” можна было сустрэць на палетках ААТ “Голацк”.

З Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У.Е. Лабанка ў ААТ “Аграсімвал” быў накіраваны пагрузчык. Дапамога была своечасовая і патрэбная.

Кацярына  ЛЯСНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *