Школьнікі прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах «Здароўе».

У першыя дні новай навучальнай чвэрці лепшыя спартсмены-школьнікі прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па зімовым шматбор’і «Здароўе», якія прайшлі на базе ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Г. Чарвякова».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з сямі ўстаноў адукацыі: СШ № 1 пасёлка Дружны, Голацкага НПК ДС-СШ, Свіслацкай СШ імя  А.Г. Чарвякова, Пярэжырскай СШ імя А.Я. Гурыновіча, Рудзенскай, Праўдзінскай, Пухавіцкай СШ.

Удзельнікі спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, адцісканні, падцягванні на высокай перакладзіне. А вось з зімовых відаў спорту ў праграме нічога не аказалася, бо зусім не снежная цяпер зіма…

Па выніках спаборніцтваў былі сфарміраваны дзве раённыя каманды, якія ў занальных спаборніцтвах аспрэчаць права стаць удзельнікамі абласных. У адной камандзе выступяць прадстаўнікі сельскіх школ (адабраліся школьнікі СШ №1 пасёлка Дружны), а ў другой — прадстаўнікі гарадскіх школ раёна.

Занальныя спаборніцтвы ў рамках абласной спартакіяды сярод школьнікаў праходзяць у гэтыя дні ў Мар’інагорскім НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Пухавіччане змагаюцца за пуцёўку на абласны этап. Да гэтага нам без цяжкасцяў атрымлівалася зрабіць гэта.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *