Працаўнікоў ААТ “Племянны завод “Індустрыя” ўзнагародзілі за “плюс”.

Сцяна ў пакоі загадчыцы малочнатаварнай фермыБлоньААТПлемянны заводІндустрыянагадвае сімвалічную дошку гонару калектыву. Тут сабраны граматы і падзякі, якія за сваю працу атрымлівалі работнікі фермы. На мінулым тыдні калекцыя ўзнагарод папоўнілася: гаспадарка далучылася да рэспубліканскй прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. 

Мікалай Гайдук, Пётр Чэпікаў, Раіса Сахончык, Сяргей Бабінскі.

Традыцыйна прыемная цырымонія ўшанавання перадавікоў пачалася са слоў віншавання і падзякі. Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Людмілай Ленкавец жывёлаводаў сельгаспрадпрыемства віншавалі галоўны тэхнічны інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза   работнікаў  АПК  Павел Манько і яго калега з мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз.

На Пухавіччыне акцыю “Наш жывёлавод” падтрымалі прафсаюзныя камітэты гаспадарак. Дырэктар Ілля Змачынскі  і  старшыня  прафкама  сельгаспрадпрыемства Надзея Салоха таксама павіншавалі працоўныя калектывы ферм.

Мінулы год жывёлаводы  племяннога завода “Індустрыя” дакладна могуць занесці сабе ў актыў. На 117,6 працэнтаў у параўнанні з 2016-м годам  павысілася  колькасць буйной рагатай жывёлы і склала 3431 галаву. Валавы надой павысіўся на 132 працэнты і склаў 3722  тоны.  У  мінулым  годзе  ў гаспадарцы атрымалі 1384 галавы прыплоду (на 186 галоў больш, чым у 2016 годзе). У параўнанні з перадавымі сельгаспрад-прыемствамі раёна гэта не самыя высокія лічбы, аднак гаспадарка знайшла свой шлях да пераменаў і ўпэўнена крочыць па ім.

Аляксандр Мотуз Віншуе Таццяну Федарынчык.

Станоўчыя перамены назіраюцца на ўсіх малочнатаварных фермах. За мінулы год сярэдні надой на карову на МТФ “Блонь” склаў 3046 кілаграмаў малака (131 працэнт да 2016 года). Да 1410 галоў павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Дзеля гэтых вынікаў старанна працавалі ў тым ліку і пераможцы акцыі: аператар машыннага даення Таццяна Федарынчык, якая мае стаж працы 28 гадоў, жывёлавод Раіса Сахончык і тэхнік-асемянатар  Андрэй Дудзінскі.

На МТФ “Пухавічы” за карпатлівую працу былі адзначаны аператар машыннага даення Наталля Макеева, тэхнік-асемянатар Ірына Сімаковіч  і загадчыца фермы  Святлана  Ягорава.  Добрыя словы ў адрас  Святланы  Міхайлаўны  сказалі  не толькі  госці,  але  і  калегі.

У жывёлагадоўлі шмат складаемых. Многае  залежыць ад механізатараў, якія задзейнічаны на раздачы кармоў, і ад слесараў. Падарункі ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” атрымалі трактарысты-машыністы Сяргей Бабінскі і  Пётр Чэпікаў, слесары малочнатаварных ферм “Блонь” і “Пухавічы” Мікалай Гайдук  і Аляксандр Юрчанка.

Тэхнічныя інспектары  пацікавіліся  санітарна-бытавым забеспячэннем працы і нагадалі членам прафсаюза, што пры неабходнасці заўсёды гатовы абараніць іх інтарэсы.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *