Прэзідэнт прыняў удзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце.

000019_81CA91896992140F432581860067696B_853551Прэзідэнт  Беларусі  Аляксандр  Лукашэнка 24 жніўня  прыняў  удзел  у  пленарным   пасяджэнні  Рэспубліканскага  педагагічнага савета.

Мерапрыемства прайшло ў  максімальна адкрытым і дыскусійным ключы. На яго былі  запрошаны больш за 800 чалавек, у ліку якіх не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, але, перш за ўсё, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска. У фармаце адкрытага мікрафона яны дзяліліся меркаваннямі і вопытам па тых ці іншых пытаннях.

На пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета падрабязна абмяркоўваліся трансфармацыі і тэндэнцыі адукацыйных працэсаў, шляхі іх адаптацыі да патрабаванняў часу і з улікам перадавога нацыянальнага і замежнага вопыту, дадзена ацэнка вынікаў развіцця ў Беларусі ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі, намечаны перспектывы іх ўдасканалення. У цэнтры ўвагі таксама роля педагога, прынцыпы і падыходы да выхавання падрастаючага пакалення.

«Нас чакае вялікая работа па развіцці чалавечага патэнцыялу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Галоўнае — мы захавалі станоўчыя дасягненні, якія дасталіся нам у спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Сярод іх — дзяржаўная падтрымка, сацыяльная справядлівасць, роўны доступ да адукацыі, яе дастойны ўзровень. Менавіта такімі прынцыпамі мы павінны кіравацца, плануючы любыя далейшыя пераўтварэнні ў гэтай сферы».

«Хачу падкрэсліць, што галоўная задача настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт папярэдзіў міністра адукацыі, губернатараў, старшынь рай- і гарвыканкамаў: у школы павінны паступаць дакументы, якія датычацца толькі адукацыі і выхавання.

Прэзідэнт падкрэсліў: «Трэба, каб беларусы цанілі  мір, бяспеку і спакойнае жыццё, жывучы ў Беларусі, а не толькі калі яны пабываюць, дапусцім, ва Украіне. Вяртаючыся адтуль, яны кажуць: «Дзякуй, што ў нас такое жыццё». Трэба, каб яны, не выязджаючы нікуды, жывучы тут, маглі  гэта цаніць. І бачыць недахопы ў тым ліку».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, кожны ўрок або дадатковы занятак павінны мець канкрэтнае выхаваўчае і ідэалагічнае напаўненне.

Кіраўнік дзяржавы паскардзіўся на недахоп гадзін працоўнага навучання. «Я ўжо гаварыў, што цяперашні малады чалавек, падлетак не разумее, што такое электрычная разетка, электрычная лямпачка. Дзяўчынка-падлетак не ўмее гузік прышыць. А ў наш час гэтаму ж навучалі. Чаму вы цяпер не вучыце гэтаму  дзяцей?»  —  задаў  пытанне Прэзідэнт.

 «Аснова школьнага навучання — добры падручнік. Гэта тое, што ў многім вызначае якасць ведаў вучняў. Нагадваю, галоўнае патрабаванне — змест навучальнага матэрыялу павінен быць аптымальны па аб’ёме, інфармацыі і яе глыбіні. Да 1 верасня 2019 года мы будзем мець новыя падручнікі. Не значыць, што яны будуць ідэальнымі, і, можа, не будуць адпавядаць узроўню патрабаванняў у 2019 годзе. Падручнікі — гэта пастаянная творчасць.  Мы  пастаянна бу-дзем штосьці дапаўняць, мяняць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што да сістэмы ацэнак ставяцца па-рознаму: старэйшае пакаленне прывыкла да пяцібальнай, і цяпер яму даводзіцца пераводзіць ацэнкі на стары лад, а моладзь ужо даўно вучыцца па дзесяцібальнай, і для яе тут няма праблем. «Шмат бацькоў за дзесяцібальную сістэму: прывыклі, ім нармальна, некаторыя асабліва і не ўнікаюць у гэта. Але большасць, я так адчуваю, усё ж такі схільныя да пяцібальнай: было прасцей. Але справа ж не ў прастаце, а ў эфектыўнасці той ці іншай сістэмы. Таму я лічу, што пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы або пытанне захавання дзесяцібальнай сістэмы крыху перабольшана ў гэтым выпадку і не мае крытычнай масы, каб было патрэбна прымаць рашэнне. Пажывём — убачым. Думаю, гэта не вельмі ўплывае на імкненне нашых дзяцей мець добрыя веды», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт  звярнуў увагу на сістэму аплаты працы настаўнікаў. «Я вам шчыра скажу: настаўнік настаўніку не роўны. Вы гэта ведаеце не горш за мяне. Тады чаму мы стварылі ўраўнілаўку, і настаўнікі ў нас заработную плату практычна ўсе атрымліваюць аднолькавую?» — задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга дапусціць значнай розніцы ў зарплаце ў настаўніка са стажам і маладога спецыяліста пры ўмове, што выпускнік ВНУ валодае ўсімі неабходнымі кампетэнцыямі. «Калі малады чалавек, прыйшоўшы з ВНУ, выкладае не горш, чым настаўнік-выкладчык, які адстаяў каля станка 25 гадоў, чаму мы яму плацім капейкі? Трэба вызначыць крытэрыі, па  якіх  мы  павінны плаціць зарплату настаўніку-наватару, выкладчыку — дасведчанаму, талковаму, сучаснаму, які авалодаў усім неабходным для  выкладання», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

На пленарным пасяджэнні педсавета абмяркоўваліся канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы (да 2020 года) і доўгатэрміновы (да 2030 года) перыяды. У іх прапануецца праводзіць незалежную атэстацыю выпускнікоў базавай школы. «Атрыманыя адзнакі павінны даць аб’ектыўны адказ, якую траекторыю далейшага навучання трэба выбіраць вучню», — растлумачыў міністр адукацыі  Ігар Карпенка.

Ён праінфармаваў, што цэнтрам, які забяспечвае фарміраванне ў краіне сістэмы незалежнай ацэнкі якасці адукацыі, павінна стаць агенцтва па кантролі ў сферы адукацыі. Яно будзе створана шляхам аб’яднання падпарадкаваных Міністэрству адукацыі структур.

Цяперашнюю структуру сістэмы адукацыі ў краіне плануецца ўпарадкаваць. Так, на ўзроўні прафесійнай адукацыі прапануецца захаваць адзін від установы — каледж. Ён будзе рэалізоўваць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, растлумачыў міністр.

На ўзроўні вышэйшай адукацыі аптымальным міністэрству бачыцца падыход, пры якім на першай ступені (бакалаўрыят) забяспечваецца падрыхтоўка спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі, на другой (магістратура) — паглыбленая падрыхтоўка, якая дасць магчымасць падрыхтаваць прафесіяналаў, здольных вырашаць задачы праектавання, канструявання і кіравання.

Па найбольш складаных навукаёмістых спецыяльнасцях, такіх як медыцына, ядзерная энергетыка, падрыхтоўка будзе весціся па бесперапынных адукацыйных праграмах  з  5-6  гадовым  тэрмінам навучання.

Міністэрства адукацыі прапануе правесці аптымізацыю сеткі ВНУ ў Беларусі.

Цяпер у краіне 28  ВНУ  рыхтуюць  спецыялістаў  эканамічнага  профілю, 17 —  юрыдычнага. «Таму неабходна правесці аптымізацыю сеткі ўстаноў вышэйшай адукацыі з улікам іх профілю, кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы», — сказаў міністр.

Пры гэтым будзе прадоўжана работа па прафілізацыі  спецыяльнасцей. Перш за ўсё размова ідзе аб тым, каб выключыць дубліраванне падрыхтоўкі па адных і тых жа спецыяльнасцях на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Станоўчы прыклад ёсць у сістэме аховы здароўя: выпускнікі медкаледжаў і медыцынскіх ВНУ па сваіх кваліфікацыйных характарыстыках не дубліруюць, а дапаўняюць адзін аднаго. Паралельна ў Беларусі распрацоўваюцца новыя падыходы да фарміравання прагнозу падрыхтоўкі кадраў пад патрэбнасці эканомікі і сацыяльнай сферы.

Што датычыцца падрыхтоўкі навуковых кадраў, то цяпер прапануецца замацаваць увядзенне аспірантуры на ўзроўні навукова арыентаванай адукацыі са здачай кандыдацкіх экзаменаў. Набор у дактарантуру будзе праводзіцца выключна па мэтавым прынцыпе на грантавай аснове.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *