Радасць свята

img_6441-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8fГалоўнае навагодняе свята для школьнікаў  прайшло ў Мар’інай Горцы ўчора. На яго запрасілі 150 вучняў з 27 устаноў адукацыі раёна: пераможцаў разнастайных конкурсаў, прадметных алімпіяд, выдатнікаў вучобы, актывістаў дзіцячых і маладзёжных арганізацый.

Павіншаваць  тых, хто з’яўляецца гонарам  сваіх навучальных устаноў,  прыйшоў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ленкавец.  Ён   падзякаваў   юным  пухаўчанам за іх працу ў мінулым годзе, а таксама  адзначыў, што  нічога немагчымага ў нашым жыцці няма, а здзяйсненне ўсіх нашых жаданняў і планаў у наступным залежыць ад нас саміх.

Арганізатары свята падрыхтавалі  для яго ўдзельнікаў спектакль па матывах знакамітай казкі “Снежная каралева”. А затым запрасілі ўсіх на баль каля навагодняй ёлкі. Спецыяльна для гэтай часткі многія падрыхтавалі карнавальныя касцюмы. І гэта асабліва парадавала галоўных навагодніх чараўнікоў  — Дзеда  Мароза і Снягурку.

Па традыцыі, усе ўдзельнікі галоўнай ёлкі раёна атрымалі салодкія падарункі. А да іх —  добры настрой, які, як спадзяюцца арганізатары, будзе суправаджаць іх на працягу ўсіх зімовых канікул.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *