Рамонкамі сустракае Габрыелеўка

Кветнікі, якіх разбіта ў вёсцы нямала, — з самымі простымі кветкамі: рамонкамі, незабудкамі, дэкаратыўнымі макамі, півонямі. На экзотыку проста няма грошай. Расаду таму ніхто не купляе: насенне збіраюць і вырошчваюць самі работнікі ўчастка. Аднак справа дакладна не ў дзіўных назвах кветак, а ў тым, каб іх было многа.

IMG_4846— Апошнім часам усё ж стала менш кветнікаў у жылой зоне, — гаворыць Аляксандр Васільевіч. —  Раней людзі разбівалі іх і даглядалі самі. Цяпер мы стараемся пераходзіць на газоны: з імі лягчэй працаваць. І выглядаюць яны прыгожа, калі дагледжаныя.

IMG_4868А яны ў Габрыелеўцы, і праўда,  такія: тэрыторыі  паміж дамамі пакошаныя, акуратныя. Дагледжанымі выглядаюць і дзіцячыя пляцоўкі. Праўда, камунальнікі мараць пра тое, каб іх было больш. Летам, калі да бабуляў і дзядуляў з’язджаюцца ўнукі, дзіцячыя пляцоўкі не пустуюць.Аднак добраўпарадкаванне, хаця і важная частка работы камунальнікаў, але не самая галоўная. Гэтым летам у начальніка ўчастка ёсць не менш важная справа — рамонт кацельні.

IMG_4878— Наш участак абслугоўвае жыллёвы фонд, які складаецца з 11-ці шматкватэрных дамоў і аб’ектаў сацыяльнай сферы Габрыелеўкі, Шацка і другіх населеных пунктаў, — расказвае Аляксандр Зыкаў. — Мы падаем насельніцтву  гарачую ваду (падчас ацяпляльнага сезону кожны дзень, а ўлетку — тры дні на тыдзень), цяпло, выконваем ачыстку сцёкаў, сочым за станам дарог, рамантуем вода- і цеплавыя сеткі.  У мінулым годзе, напрыклад, замянілі больш за кіламетр водаправодных сетак па вуліцы Школьная ў Шацку, а таксама 240 метраў цеплавых — ад кацельні да школы. Таксама быў адрамантаваны 48-кватэрны жылы дом у Габрыелеўцы.

 Лета — перыяд падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона. І сёлета галоўная задача — реканструкцыя старой кацельні ў Габрыелеўцы. Зараз тут актыўна вядуцца падрыхтоўчыя работы. Ужо дэманціраваны два катлы, замест якіх будзе ўстаноўлены адзін больш эфектыўны на мясцовых відах паліва. Плануецца таксама правесці замену вокнаў, адрамантаваць дах.Усе гэтыя работы камунальнікі плануюць выканаць уласнымі сіламі. Пасля заканчэння рамонту  тэрыторыя будзе добраўпарадкавана. Так, як тут прывыклі…

Алена ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *